Три семьи поборолись в районном этапе молодежного проекта «Властелин села» в Вязье

Три семьи поборолись в районном этапе молодежного проекта «Властелин села» в Вязье

“Званне “Уладар сяла” атрымоўваюць…”

Кажуць, зараз моладзь усё больш імкнецца з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства ў сталіцу, пакідаючы родныя вёскі, мястэчкі, невялікія гарадкі назаўсёды. Пэўная частка праўды ў гэтым ёсць, але нямала і тых, для каго хата ў звычайнай беларускай вёсцы мілей за ўсе спакусы вялікіх гарадоў. Яны застаюцца на малой радзіме, працуюць і выхоўваюць дзяцей. І менавіта для іх — маладых сямей, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, — ужо некалькі гадоў запар Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі рэалізуе сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”.

Старт “Уладара сяла-2019” адбыўся ў пятніцу на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры ў Вяззі. Удзельнічаць у першым этапе праекта вырашылі Мядзведскія з Забалацця, Мычко з Вязаўніцы і Шурахайлавы з Карытнага. А ацэньваць іх гаспадарчыя, творчыя і спартыўныя магчымасці ўзяліся галоўны спецыяліст райкама БРСМ Анастасія Гоціна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, загадчык сектара спорту і турызму і спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Раманчук, Аляксандр Шылец і Таццяна Васюціч, вядучы метадыст РЦК Таццяна Логвін. Узначаліў журы старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, а пабалець і пад-трымаць удзельнікаў прыйшлі жыхары і госці Вяззя.

Першае выпрабаванне — так званая візітка: сем’ям неабходна было паказаць і расказаць аб сабе як мага ярчэй. Гучалі песні, вершы, музыка, а Марына і Уладзімір Шурахайлавы разам з дзецьмі Юрам і Янай нават наладзілі невялічкае тэатральнае прадстаўленне. Апладысменты гледачоў былі забяспечаны ўсім!

Наступны этап — конкурс сямейнага майстэрства “Гаспадар рамёстваў”. Анастасія і Максім Мычко, напрыклад, напяклі цэлы кош прыгожага печыва. Былі тут і іншыя кулінарныя вынаходствы, вырабы з бісеру, нават драўляныя табурэткі, зноў спевы — нашы сем’і ўмеюць усё!

За творчыя конкурсы балы атрыманы — час прадэманстраваць гаспадарчае майстэрства. У спаборніцтве дрывасекаў “Умелыя рукі” ўдзельнічалі выключна старэйшыя прадстаўнікі сем’яў. Спачатку пары распільвалі бервяно на тры часткі, потым калолі атрыманыя калоды і складвалі ў касцёр. Самымі спраўнымі нарыхтоў-шчыкамі дроў аказаліся Валянціна і Аляксандр Мядзведскія, але і астатнія ўдзельнікі праявілі сябе няблага.

Папрацавалі — трэба і падсілкавацца. Асноўную ролю ў кулінарным паядынку “Сялянскія прысмакі” выконвалі, зразумела, дарослыя, але дзеці з задавальненнем дапамагалі бацькам: штосьці падаць, падтрымаць, алею на патэльню наліць… Удзельнікам прапанавалі прыгатаваць сапраўдную беларускую страву — дранікі, але не на электрычнай або газавай пліце ці печы, а па-   паходнаму — на калодзе: рассечанай спецыяльным чынам частцы бервяна, якая гарыць і дае жар з сярэдзіны. Такі спосаб прыгатавання ежы не вельмі распаўсюджаны ў нашай мясцовасці, таму спачатку сем’і крыху разгубіліся: як да гэтай самай калоды прылаўчыцца? Але замінка была нядоўгай: ужо хутка таты “здабывалі” агонь, а матулі ў гэты час чысцілі бульбу. Натуральна, непадалёк ад калод прымасціўся і вогнетушыцель: бяспечнасць перш за ўсё. Ролю ў гэтым конкурсе адыгрывала не толькі хуткасць: ежу трэба было яшчэ і прэзентаваць. Зеляніна, смятана… Шурахайлавы пайшлі і далей — дадалі да смачных бульбяных бліноў яшчэ і шкваркі. Рэзультат амаль паўгадзіннай працы спадабаўся і гледачам — таксама паспрабавалі дранічкі з пылу з жару.

Апошні этап — спартыўная эстафета “Усе на старт!”. Дыстанцыя была нескладаная,  але насычаная: прабегчы ў мяхах і з чыгуном, з дапамогай гімнастычных палак перакаціць мяч, а таксама пранесці апошні, заціснуты між сабой. Жонкам нават давялося пракаціцца на спінах сваіх палавінак! Напрыканцы дыстанцыі бацькам дапамагалі ўжо і малыя: усім сямействам разам з літар складалі словы “Властелин села 2019”. А потым, узяўшыся за рукі, хуценька дабегчы назад, да старту. Усё, спаборніцтвы завершаны, засталося толькі дачакацца рашэння журы.

Каб удзельнікі і гледачы не сумавалі, пакуль будуць падлічаны балы, на імправізаваную сцэну выйшлі артысты Сасноўскага сельскага клуба — ансамбль “Журавушка”. А юная салістка з Асіповіч Дар’я Моцевіч падарыла свае песні прысутным яшчэ на пачатку мерапрыемства.

І вось сем’і зноў на сцэне. Трэцяе месца ў Анастасіі і Максіма Мычко, на другім прыпыніліся Валянціна і Аляксандр Мядзведскія, а пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2019” сталі Марына і Уладзімір Шурахайлавы. Цяпер сям’ю чакаюць на абласным конкурсе, што пройдзе 8 жніўня ў Круглым.

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Фота аўтара.

Больш фота — на старонках «АК» у сацыяльных сетках «Одноклассники» і «Вконтакте«.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость