Сюрпрыз для мам у Асіповічах

Сюрпрыз для мам у Асіповічах

Цёплае і сонечнае надвор’е выдалася 14 кастрычніка — у Дзень маці. А дадатковы добры настрой асіпаўчанам стварылі вучаніцы СШ № 4 — актывісткі ГА «БРСМ» Марына Хурсан, Лілія Бачкарова, Дзіяна Разумкова і Аксана Дзягоўчанка. Старшакласніцы ў фірменных футболках саюза моладзі з яркімі шарамі і паштоўкамі ў руках прайшлі па галоўнай вуліцы горада і павіншавалі маладых матуль з іх «прафесійным» святам. Рэакцыя жанчын была розная: і здзіўляліся, і саромеліся або сціпла ўсміхаліся. Аднак самае галоўнае — усе былі сапраўды ўдзячныя і радыя. Зацікавіліся віншаваннямі і малыя ў калясках: рознакаляровыя паветраныя шарыкі так і прыцягвалі дзіцячыя погляды і маленькія ручкі.

brsm-osipovichi brsm-osipovichi brsm-osipovichi brsm-osipovichi

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем