Працоўнае лета асіповіцкай моладзі

Працоўнае лета асіповіцкай моладзі

Большую частку года школьнікі, навучэнцы і студэнты наведваюць свае навучальныя ўстановы — гэта абавязкова. А вось канікуламі маюць права распараджацца па-свойму. Апошнім часам маладыя людзі, якія яшчэ атрымоўваюць адукацыю, не праводзяць летнія месяцы дарма — імкнуцца зарабіць сваю «капейку».

Ужо традыцыйна ў раёне працуюць так званыя студэнцкія атрады, што арганізуе БРСМ. Напрыклад, у маі-жніўні бягучага года 323 прадстаўнікі моладзі Асіповіччыны — 34 атрады — атрымалі працоўныя месцы менавіта з яго дапамогай. Было створана 6 будаўнічых, 18 сельскагаспадарчых, экалагічны і 9 сэрвісных атрадаў. Вучняў школ горада і раёна, гімназіі і навучэнцаў каледжа прымалі райспажыўтаварыства, Жорнаўская эксперыментальная лясная база, заводы аўтаагрэгатаў і кансервавы, ААТ «Гандаль», АДУКВП «Райсэрвіс», ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне» і ўсе калгасы. Узрост маладых працаўнікоў — у асноўным ад 15 да 18 гадоў, але былі і старэйшыя. Лепшыя ж атрады ўшаноўвалі падчас святкавання «Дажынак».

Прапаноўваў занятасць і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Па-першае, былі створаны спецыяльныя лагеры працы і адпачынку: у 11 установах адукацыі — з дзённым знаходжаннем, а яшчэ 2 — на базе летніка «Крыніца» — з кругласутачным. Дарэчы, у лагерах з дзённым знаходжаннем адпрацавала каля сотні школьнікаў ва ўзросце ад 14 гадоў. Напрыклад, вучні Осаўскай школы працавалі ў ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне», Жорнаўскай — ААТ «ЖорнаўкаАГРА», СШ № 4 — АДУКВП «Райсэрвіс», СШ № 3 — лясгасе. У філіяле «Белшына-агра» ААТ «Белшына», СВК «Калгас «Карытнае», ААТ «Заходні-Агра» і інш. моладзь была задзейнічана ў паляводчых работах, на зернесушыльных комплексах, а таксама ў якасці пастухоў і памочнікаў камбайнёраў. Дапамагалі вучні і на прышкольных тэрыторыях.

Таксама РААСіТ быў заключаны дагавор на 148 мільёнаў рублёў з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама. Сфарміравалі 14 брыгад — 126 маладых людзей. У асноўным яны займаліся пашывам пасцельнай бялізны і штор, а таксама рамонтам вучнёўскай мэблі.

Асобна разглядалася і індывідуальная занятасць падлеткаў і моладзі. Напрыклад, некаторыя працавалі падсобнымі рабочымі ў будаўніцтве, у прадпрымальнікаў, на фабрыцы «Сонца», у краме на станцыі Талька, санаторыі «Свіслач» і нават у аднаго з сотавых аператараў у Мінску. Як кажуць, было б жаданне.

«Летняя занятасць сёння — сацыяльныя гарантыі моладзі», — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Хаецкая. Дарэчы, маладыя людзі звычайна з задавальненнем накіроўваюцца на працу. І не дзіўна: грошы не лішнія, усё не ў бацькоў прасіць. Сума заробку залежала ад цяжкасці і працягласці працы: ад 100-400 тысяч да 2-3 мільёнаў.

Як бачыце, прапановы існуюць. Попыт — таксама. Усё яшчэ ёсць сумненні: паспрабаваць зарабіць грошы самастойна ці не? Адкіньце іх убок! І рыхтуйцеся да наступнага — працоўнага — лета.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем