Працоўнае лета-2016 у Асіповічах

Працоўнае лета-2016 у Асіповічах

Ужо некалькі год запар у краіне актыўна аднаўляюць, ажыццяўляюць і ўкараняюць безумоўна добрую і важную традыцыю — студэнцкія або працоўныя атрады для моладзі. Тым, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, падобная практыка добра знаёма, а сённяшняя моладзь з задавальненнем падтрымлівае і развівае традыцыі бацькоў.

studotryad

Яшчэ ў сакавіку зацікаўленыя ўстановы і арганізацыі пачалі распрацоўваць план работ і мерапрыемстваў для байцоў студатрадаў. У абласным цэнтры нават спецыяльны семінар-вучобу правялі па пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, дзе пабывалі і прадстаўнікі асіповіцкай моладзі. І вось 16 чэрвеня першыя жадаючыя паўдзельнічаць у студатрадаўскім руху нарэшце прыступілі да сваіх абавязкаў. Адметна, што распачалі працоўнае лета-2016 у ДДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі” — менавіта там раней за іншых прынялі маладых байцоў студатрадаў. Акрамя таго, хлопцам і дзяўчатам прапанавалі працоўныя месцы ў райспажыўтаварыстве, на кансервавым заводзе і ва ўсіх сельгас-прадпрыемствах раёна. Традыцыйна былі створаны сельскагаспадарчыя, будаўнічыя, сэрвісныя і экалагічныя атрады. Напрыклад, “эколагі” ў Жорнаўскай базе дапамагалі да-глядаць за ляснымі культурамі ў якасці падсобных рабочых-лесаводаў, а байцы сэрвісных атрадаў былі занятыя ў шэрагу работ: прыбраць, пафарбаваць, прапалоць, перабраць… Добра адклікаліся пра маладых працаўніц на кансервавым заводзе: некаторыя ўжо не першы год супрацоўнічаюць з прадпрыемствам, таму спецыфіку ведаюць. У гаспадарках жа асноўнай задачай студатрадаўцаў стала дапамога ва ўборцы ўраджаю, на зернетаку. Зразумела, хапіла моладзі і будаўнічых работ. Натуральна, для навучэнцаў мясцовага прафесійна-тэхнічнага каледжа такая падпрацоўка стала яшчэ і добрай практыкай, бо зусім хутка яны стануць сапраўднымі спецыялістамі — дадатковы вопыт сапраўднай работы не будзе лішнім.

Дарэчы, у мінулым годзе ў раёне працаўладкавалі больш за 300 хлопцаў і дзяўчат, на сёння ж у маладзёжнай працоўнай ініцыятыве прынялі ўдзел ужо 262 маладыя жыхары Асіповіччыны ў складзе 31 атрада. Акрамя таго, зараз працуе яшчэ 8 атрадаў — 69 хлопцаў і дзяўчат.

— На жаль, не давялося паўдзельнічаць у абмене атрадамі паміж раёнамі, — наракае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. — Пакуль што ў нас няма магчымасці на пэўным узроўні арганізаваць не толькі быт, але і працоўнае месца для гасцей. Думаецца, у суседзяў па вобласці такая ж праблема, таму і наша моладзь нікуды за межы раёна не выязджала. Тым больш што зараз попыт на працу значна перавышае прапанову — жадаючых зарабіць свае грошы з кожным годам становіцца ўсё больш, таму ў першую чаргу дапамагаем тым, хто з’яўляецца членам БРСМ, а ўжо потым — астатнім. А вось арганізацыі раёна, што не зусім прыемна, усё менш выказваюць жаданне супрацоўнічаць з моладдзю. Але што ж зробіш: зараз усюды не вельмі добрае эканамічнае становішча, мы гэта разумеем. Спадзяюся, што ў наступным годзе сітуацыя карэнным чынам пераменіцца і задаволенымі застануцца ўсе: і моладзь, і прымаючыя прадпрыемствы.

Узрост маладых працаўнікоў — у асноўным ад 16 да 18 гадоў — найбольш падыходзячы для таго, каб атрымаць першыя грошы. Згадзіцеся, якая б ні была сума, а лішняй яна ніколі не акажацца. Ды і навучальны год набліжаецца: ёсць нагода патраціць сумленна заробленыя з толкам, зняўшы з бацькоўскіх плеч ча-стку хваляванняў наконт падрыхтоўкі любімага дзіцяці да школы, сярэдняй або вышэйшай навучальнай установы. Тым больш, што студатрады — добрая прафесійная школа: вопыт, набыты на практыцы ў маладосці, застанецца назаўсёды.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость