Осиповичская молодёжь готовится к началу трудового семестра

Осиповичская молодёжь готовится к началу трудового семестра

Зусім хутка завершацца заняткі ў розных навучальных установах, а значыць, для многіх юнакоў і дзяўчат пачнуцца чарговыя канікулы з карысцю. Днямі ў сталіцы на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. На поўную моц ідзе падрыхтоўка да студатрадаўскага лета і ў нашым раёне.

 Зараз вядзём перамовы з шэрагам прадпрыемстваў і арганізацый аб магчымасці працаўладкавання падлеткаў і моладзі, — расказвае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. — Плануецца, што юнакоў і дзяўчат як і заўсёды прымуць ПМК № 95 “Вадбуд”, ДРБУ-199, Жорнаўская эксперыментальная лясная база, філіял “Белшына-агра”. Зразумела, шукаем і іншыя варыянты. Магчыма, хтосьці з кіраўнікоў таксама жадае дапамагчы ў працаўладкаванні маладых людзей — будзем удзячны за супрацоўніцтва.

Летась рабочае месца атрымалі 150 жадаючых, не менш плануецца і зараз. Па максімуму дапамагаюць падлеткам, якія стаяць на розных відах уліку: каб змаглі папрацаваць і ацаніць кошт грошай. Дарэчы, анкеты-заяўкі на працу падалі ўжо каля сотні чалавек ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў — попыт маецца. Але яшчэ не поз-на далучыцца да працоўных атрадаў: патрэбна толькі прыйсці ў райкам БРСМ або звярнуцца ў сваю “пярвічку”.

kolledzh-stroyotryad

* * *

Якія ўспаміны ў моладзі аб мінулым працоўным леце? Вучаніца 11 класа Вяззеўскай школы Ксенія Пятрушко правяла міні-апытанне.

Кацярына, 17 гадоў:

— Стаяла перад выбарам: праца ці лагер. Вырашыла парабіць: грошы ніколі не лішнія, тым больш для студэнта. Разам з атрадам фарбавалі плот. Па першасці працаваць было цяжкавата, але заробак натхніў. Купіла доўгачаканы тэлефон. І з задавальненнем пайшла б папрацаваць яшчэ.

Ганна, 15 гадоў:

— Уладкавалася працаваць разам з аднакласніцай у ААТ “Авангард-Ніва”. Бацькі падтрымлівалі на працягу ўсяго перыяду. Было важна паказаць ім, што магу зарабіць грошы і сама — няхай пакуль толькі на дробязі. Плюс знайшла там новых сяброў. А на першы заробак купіла падарункі бацькам.

Антон, 16 гадоў:

—  З дапамогай БРСМ працаўладковаўся ўжо не першы раз. У апошні прыцягнуў і сябра: хацелі назбіраць грошай на веласіпед, а ў бацькоў прасіць было сорамна. Пасля пакупкі засталося яшчэ на кіно — хадзілі на працягу ўсіх канікул.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем