“Місіс Асіповічы”

“Місіс Асіповічы”

misiss
У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс “Місіс Асіповічы” — яркае відовішча, галоўнымі дзеючымі асобамі якога былі 6 прыгажунь ва ўзросце ад 24 да 35 гадоў.
Увогуле творчыя спаборніцтвы такога зместу для нашага краю не ў навіну, аднак ад тых, што праводзіліся раней, яно мела адно прынцыпова важнае адрозненне: удзельніцамі былі не дзяўчаты, а менавіта жанчыны. Прычым адпавядаючыя дастаткова жорсткім умовам: шчаслівая сям’я, дзеці, добрыя сцэнічныя дадзеныя, крэатыўны падыход да жыцця і вялікі патэнцыял для самарэалізацыі. Па словах каардынатара праекта — загадчыка аддзела па рабоце з дзецьмі і падлеткамі РЦК Таццяны Логвін, падчас кастынгу сярод жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе адбіраліся толькі тыя, хто рэальна прэтэндаваў на перамогу, таму склад удзельніц атрымаўся насамрэч моцны і дастаткова роўны па сілах. Адсутнасць яўных лідараў падчас двухтыднёвых рэпетыцый стала магутнай дадатковай матывацыяй на выніковым выступленні. Шчырая павага канкурсанткам: выклаліся яны на сцэне цалкам. I недарэмна: зрабілі перапоўненай гледачамі зале шыкоўны падарунак: больш дзвюх гадзін драйву, пазітыву, гумару і, чаго хаваць, асалоды ад жаноцкай прывабнасці такіх ва ўсім розных, але шчодра адораных прыгажосцю зямлячак.
Што ж тычыцца конкурс-най праграмы, то яна ўключала ў сабе тры дэфіле: “Восеньскае” — у дэмісезонных паліто, “Народнае” — у нацыянальных строях, “Вячэрняе” — у бальных сукенках і тры мастацкія конкурсы: “Візітоўка” — самапрэзентацыя, “Кулінарны” — дэманстрацыя ўмення гатаваць смачныя стравы і распавядаць пра іх так, каб у слухачоў слінкі пацяклі, “Творчы” — рэалізацыя “завадной” сцэнічнай дзеі.
Карону першай у гісторыі краю “Місіс Асіповічы” атрымала педагог-арганізатар СШ № 2 Вольга Аліферовіч, “Віцэ-Місіс” стала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Надзеявец, “Місіс Талент” — выкладчык “Дзіцячай школы мастацтваў № 2” Вераніка Кузьміч, “Місіс Інтэлігентнасць” — сацыяльны педагог карэкцыйна-развіваючага цэнтра Таццяна Вараўко, “Місіс Грацыя” — бухгалтар ЗАТ “Тоса” Таццяна Зэйдэль, “Місіс Абаянне” — таварны касір чыгуначнай станцыі Асіповічы Лілія Мацюшонак.
Варта дадаць, што да падобных конкурсаў праяўляюць павышаны інтарэс не толькі гледачы, але і спонсары — гэта, так бы мовіць, агульнасусветная заканамернасць. Прыняць удзел у фінансавым і матэрыяльным забеспячэнні “Місіс Асіповічы” пажадалі ІП “Машыр Святлана”, ІП “Каляда Дзмітрый”, шлюбны салон “Капрыз”, ПГУП “Эдэм-віп”, сялянска-фермерская гаспадарка “Праметэй-АГРА”.
Выдатна ўпісаўся ў агульны настрой вечарыны і дэбют танцавальнай групы “Дамскі капрыз” (мастацкі кіраўнік Дзіяна Шатанава), якая аб’яднала матуль удзельніц добра вядомага харэаграфічнага калектыву “Капрыз”. Яе выступленне было па эфекту падобна да трыумфальнага прарыву “Бурановских бабушек“ на “Еўрабачанні” — нечакана, моцна, ярка і з душой.
Прынамсі, ходзяць чуткі, што шоумэны РЦК ужо рыхтуюць сцэнарый яшчэ адной незвычайнай конкурснай праграмы. Не выключана — менавіта “Бурановских бабушек по-осиповичски”. Што ж, крыху пачакаем…
Фота Анастасіі і Дзмітрыя САЎРЫЦКIХ.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем