Маладыя механізатары Асіповіччыны паспаборнічалі ў прафмайстэрстве

Маладыя механізатары Асіповіччыны паспаборнічалі ў прафмайстэрстве

Своеасаблівы экзамен па сваім майстэрстве здавалі напярэдадні навагодніх свят механізатары з сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны. Ужо традыцыйна гэты конкурс прайшоў на базе СВК “Калгас “Авангард”, памяшканне для тэарэтычных іспытаў прадаставіў Вяззеўскі сельсавет, а арганізатарамі маладзёжнага спаборніцтва выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамы ГА “БРСМ” і прафсаюза работнікаў АПК.

механизаторы осиповичах 01
Сяргей Снігір
механизаторы осиповичах 02
Прыгожыя лідары БРСМ Ганна Дземідок і Анастасія Гоціна

механизаторы осиповичах 03

Каб стаць пераможцам прафесійнага першынства, маладыя механізатары павінны былі паказаць добрыя веды ў тэсціраванні па правілах дарожнага руху і тэхнічнай эксплуатацыі трактароў, фігурным ваджэнні, зборцы і разборцы гідраўлічнай помпы.

Самыя грунтоўныя тэарэтычныя веды прадэманстравалі “белшынавец” Алег Ганчаронак, Сяргей Снігір з ААТ “Ясень-АГРА” і Дзмітрый Карпянюк з калгаса “Новы шлях”. Найбольш віртуозна кіравалі “жалезным канём” механізатар ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Баранаў, Юрый Пярвушын з ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “авангардавец” Андрэй Жукоўскі.

механизаторы осиповичах 05 механизаторы осиповичах 04 механизаторы осиповичах 06

Пасля ўсіх этапаў у агульным выніку месцы размеркаваліся так: званне перможцы ў чарговы раз заваяваў Сяргей Снігір — хлопцу ў гэтым дапамагло ў тым ліку і адточанае ўменне працаваць з ключом, на другой прыступцы — Юрый Пярвушын, а трэці дыплом атрымаў Дзмітрый Карпянюк. Усе без выключэння ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы, а пераможцы яшчэ і дадатковыя падарункі.

Год завяршаецца прыемным момантам: павязу дадому яшчэ адну ўзнагароду, — падзяліўся лідар Сяргей Снігір, спадзяюся, што паўдзельнічаю ў конкурсе і ў 2016-м. Хочацца, каб наступны сезон быў больш шчодрым на ўраджаймы, механізатары, пастараемся для гэтага зрабіць усё магчымае.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем