Лізавета Джавакова — адзіная прадстаўніца нашага раёна сярод юных пасажыраў “Цягніка памяці”

Лізавета Джавакова — адзіная прадстаўніца нашага раёна сярод юных пасажыраў “Цягніка памяці”

16 чэрвеня Асіповічы ўключацца ў выбітны сацыяльны беларуска-расійскі праект “Цягнік памяці”, які праходзіць у рамках ІХ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі і прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Па даволі працяглым маршруце, пракладзеным па гарадах краін-суседак, ад Магілёўскай вобласці адправяцца 14 дзяўчат і юнакоў. Усе яны — пераможцы розных алімпіяд і конкурсаў, спартыўных і творчых спаборніцтваў. Асіповіччыну прадставіць вучаніца 10 класа Ліпенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Лiзавета Джавакова. У арсенале дасягненняў школьніцы — перамогі на абласных і рэспубліканскіх краязнаўчых конкурсах і акцыях, у тым ліку рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў у рамках патрыятычнай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

— Даследніцкая дзейнасць і рознабаковае вывучэнне гісторыі роднага краю для мяне не пагоня за добрай адзнакай ці прыхільнасцю настаўніка, — дзеліцца дзяўчына. Гэта сапраўды мяне цікавіць. Таму звестка пра тое, што пашчасціла патрапіць у лік пасажыраўЦягніка памяці”, узрадавала і натхніла. Ніколі не прыходзілася ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Упэўнена, што падарожжа будзе незабыўным.

На кожным прыпынку для ўдзельнікаў праекта рыхтуюць насычаную праграму. Падчас падарожжа яны пазнаёмяцца з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі розных гарадоў, наведаць знакавыя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, паразмаўляюць з ветэранамі, стануць удзельнікамі тэматычных сустрэч.

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем