Днямі ў райвыканкаме адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю Асіповіччыны

Днямі ў райвыканкаме адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю Асіповіччыны

На яе былі запрошаны дзяўчаты і юнакі, што працуюць на розных прадпрыемствах і ва ўстановах. Прысутнічалі і намеснікі кіраўнікоў, якія непасрэдна курыруюць работу з маладымі кадрамі.

На мерапрыемстве разглядаліся розныя пытанні, якія цікавяць маладых людзей, а іх на Асіповіччыне пражывае амаль сем тысяч. Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна акцэнтавала ўвагу на тым, што аддзелы і службы райвыканкама надзяляюць увагу маладзёжнай палітыцы, але не кожны малады спецыяліст ведае свае правы і абавязкі. Таму арганізоўваюцца падобныя сустрэчы, якія дазваляюць павысіць дасведчанасць моладзі, сарыентаваць яе, куды і з якімі праблемамі можна звяртацца ў розных сітуацыях.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Жанна Сандрос пазнаёміла маладых землякоў з фарміраваннем кадравага рэзерву раёна. Зараз у ім знаходзіцца 59 чалавек. Кожны з юнакоў і дзяўчат можа папоўніць гэты “залаты запас”, калі будзе мець здаровыя амбіцыі, схільнасць да кіруючай работы і жаданне развіваць тую галіну, у якой працуе. Кожны, хто добра праявіў сябе, будзе прыкмечаны і атрымае магчымасць поўнай самарэалізацыі.

Кіраўнікі і спецыялісты іншых аддзелаў пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з сістэмай дзяржпадтрымкі моладзі, расказалі, якая матэрыяльная дапамога выплачваецца пры нараджэнні дзяцей; на што можна спадзявацца маладым сем’ям, якія хочуць атрымаць арэнднае жыллё; як распараджацца адраснай сацыяльнай дапамогай; што неабходна, каб атрымаць кватэру ў 84-кватэрным доме, які зараз будуецца; асвяцілі і іншыя актуальныя пытанні. А спецыяліст “Беларусбанка” пазнаёміў з крэдытнай праграмай для моладзі. Напрыклад, многія маладыя спецыялісты зараз маюць права на атрыманне крэдыту (на 5 гадоў на сёння — пад 3%) на набыццё хатняй маёмасці (Указ Прэзідэнта краіны ад 27.11.2000 г. № 631 “Аб дадатковых мерах па павышэнні зарплаты і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян”).

Здараецца, што, скончыўшы пэўную навучальную ўстанову і паспрабаваўшы працаваць па выбранай прафесіі, чалавек разумее, што памыліўся. У такіх сітуацыях працягвае руку дапамогі служба занятасці: яна прапаноўвае перанавучанне на рабочыя прафесіі за бюджэтны кошт. Некаторым маладым людзям такім чынам вяртаюць веру ў сябе і падказваюць напрамак далейшай дзейнасці. Дапамагаюць знайсці і першае рабочае месца тым, хто вучыўся за ўласныя сродкі і, адпаведна, не атрымаў размеркавання. Яшчэ адзін даволі запатрабаваны від дапамогі — субсідзіраванне для пачынаючых індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гаварылася пра многае. Правядзенне вольнага часу і ўмовы пражывання ў інтэрнатах, заняткі спортам і грамадскую работу. Галоўнае, моладзь Асіповіччыны атрымала адрасы і тэлефоны, на якія трэба звяртацца, калі патрэбна кансультацыя па тым ці іншым пытанні.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем