Асіповіцкія дзяўчыны не баяцца рабочых спецыяльнасцей

Асіповіцкія дзяўчыны не баяцца рабочых спецыяльнасцей

22-гадовая Ульяна Дзяменцьева працуе на заводзе аўтаагрэгатаў амаль два гады. Безумоўна, тэрмін нязначны, аднак яна ўжо не толькі авалодала самай, бадай, што ні ёсць мужчынскай справай — прафесіяй зваршчыка, але і стала адной з лепшых у ёй.

Прыйшла на прадпрыемства пасля дэкрэтнага адпачынку па рэкамендацыі мужа Арцёма — і не пашкадавала.

— Напачатку было складана, — прызнаецца Ульяна. — Незнаёмы калектыў, як падалося, складаная работа. Але дзякуючы прафесіяналам, якія знаходзіліся побач, здранцвенне прайшло, рукі сталі больш паслухмянымі. Дарэчы, настаўнікам у мяне была таксама маладая дзяўчына — Алеся Старадубцава. Яна часцей за іншых давала парады, паказвала тэхналогію зваркі той або іншай дэталі. Не хацелася яе падводзіць, ды і самой сабе трэба было даказаць, што змагу. Зараз спраўляюся з любым заданнем, як і больш вопытныя майстры.

— Якімі якасцямі трэба валодаць, каб тэхнічна граматна выканаць пастаўленую задачу?

— Быць крайне ўважлівым, абавязкова цярплівым і паслухмяным, захоўваць тэхніку бяспекі. Раней, калі прыходзілася назіраць за працэсам зваркі па тэлевізары альбо бачыць яго ўжывую, лавіла сябе на думцы, што гэта мне падабаецца. Асабліва зачароўваў зорны феервек, які агеньчыкамі скакаў вакол апрацоўваемай дэталі. Але ніколі не думала, што сама буду ствараць такія вогненныя шоу.

— Па ўсім відаць, што такая тэхнічная творчасць падабаецца?

— Прыемна адчуваць, што працую не горш за іншых. Станоўчыя эмоцыі перабольшваюць, калі на свет нараджаецца роўная дарожка, зробленая без адзінай памылкі. Нельга дапусціць хібнасці нават у міліметр!

— Як сям’я ставіцца да тваёй прафесіі?

— Муж падтрымлівае. У нас расце сын Мікіта, якому трэба ўвага ў любы час сутак, таму, калі выходжу ў другую змену, Арцём застаецца з малым. Бацькі напачатку непакоіліся, шкадавалі дачушку, а пасля супакоіліся: усё ж атрымліваецца.

— Чым займаешся ў вольную хвіліну?

— Выхаваннем сына. У далейшым планую павысіць адукацыйны ўзровень.

— Што пажадаеш маладым людзям, якія задумваюцца над выбарам прафесіі?

— Не баяцца рабочых спецыяльнасцей. Зараз чамусьці модна атрымліваць вышэйшую адукацыю. Я не супраць. Але на заводах чакаюць токараў, зваршчыкаў, слесараў — прадаўжальнікаў справы тых, на кім трымаецца цяперашняя вытворчасць.

Гутарыла Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем