Асіповіцкі МААП: і цікава, і карысна

Асіповіцкі МААП:  і цікава, і карысна

 

Маладзёжны атрад аховы правапарадку (МААП) існуе ў раёне ўжо з паўгода. Летам і восенню маладыя праваахоўнікі актыўна дапамагалі міліцыі і саюзу моладзі ў правядзенні рознабаковых акцый, флэшмобаў і мерапрыемстваў, знаёміліся з дзейнасцю ўчастковых інспектараў, але і зараз гэтыя “людзі ў чорным”* не сядзяць без справы.

Напачатку лютага асіповіцкія актывісты наведалі мясцовы райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Мэты было дзве: па-першае, у падрабязнасцях даведацца, што такое пажарная часць, па-другое — абавязкова нечаму навучыцца, атрымаць карысныя навыкі дзеяння ў тых ці іншых абставінах.

мооп рочс2

Сустрэча маладых праваахоўнікаў і сапраўдных ратавальнікаў пачалася з агляднай экскурсіі па райаддзеле. Пасля супрацоўнікі РАНС распавялі пра будні пажарных, іх абавязкі, прывілеі і рызыкі прафесіі. Прадэманстравалі хлопцам і прынцып дзеяння аварыйна-выратавальных інструментаў і абсталявання, далі магчымасць паспрабаваць самастойна скарыстацца парашковым вогнетушыцелем.

мооп рочс

Напрыканцы з байцамі МААП правялі прафілактычную бяседу, падчас якой намеснік начальніка РАНС Антон Герасянкоў нагадаў маладым праваахоўнікам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, а яго калега Аляксандр Стукарчук канкрэтызаваў, у якіх навучальных установах краіны можна атрымаць прафесію ратавальніка і якія існуюць патрабаванні для абітурыентаў. Дарэчы, калі хтосьці жадае стаць пажарным, — звяртайцеся ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

мооп рочс3

Асноўная задача мала-дзёжных атрадаў аховы правапарадку, якая прапісана ў палажэнні аб іх дзейнасці, – дапамагаць па меры сіл і магчымасцей БРСМ і міліцыі. Канечне, паўнамоцтвы маладых людзей вельмі абмежаваныя ў сувязі з узростам і адсутнасцю прафесійнага вопыту, але ж з прапанаванымі справамі хлопцы спраўляюцца. А цяпер могуць упэўнена дадаць: “Правілы пажарнай бяспекі таксама ведаем і выконваем!”

*Спецадзенне МААПчорныя футболкі і кепкі з лагатыпам арганізацыі.

Аляксандр КОТАЎ, інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем