Асіповічы: сёння — конкурс, заўтра — поле

Асіповічы: сёння — конкурс, заўтра — поле

Ужо не першы раз сельскагаспадарчы год завяршыла прафесійнае спаборніцтва маладых механізатараў. Сёлета мерапрыемства, арганізаванае райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сабрала ўдзельнікаў з шасці гаспадарак раёна. З усёй адказнасцю падышоў да конкурсу філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: гонар гаспадаркі абаранялі адразу тры прадстаўнікі. Месца ж збору вырашылі не мяняць: СВК “Калгас “Авангард”.

molodyie-mehanizatoryi-pishut

Для аб’ектыўнасці ацэнкі былі прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя іспыты. У тэсціраванні па правілах дарожнага руху больш за ўсіх набралі балаў Аляксей Лісіца з “Бярэзіны”, “белшынаўцы” Алег Ганчаронак і Сцяпан Давідовіч. А сама лепш ведаў правілы тэхнічнай эксплуатацыі трактароў і патрабаванні аховы працы Сяргей Снігір з “Ясеня”. Ён, дарэчы, паказаў сапраўдны клас і пры зборцы-разборцы гідраўлічнай помпы —  1 хвіліна 21 секунда! Фігурнае ваджэнне трактара — задача не з лёгкіх. Адметна, што зараз амаль усе ўдзельнікі выдатна справіліся з гэтым заданнем. А значыць, такім майстрам можна давяраць любую тэхніку!

molodoy-mehanizator

Кожны год арганізатарамі прыўносіцца ў конкурс штосьці новае. Сёлета гэта была канцэртная праграма, падораная ўзорным ансамблем “Журавінка”. Што ні кажы, а з музычнымі нумарамі мерапрыемства становіцца больш святочным.

I вось — самы ўрачысты момант. Кожны атрымаў прыз ад райкама прафсаюза, а пераможцы, якімі сталі Сяргей Снігір, Сцяпан Давідовіч і “авангардавец” Мікалай Малаковічаў, яшчэ былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад райвыканкама. Дарэчы, хлопцы сапраўды лепшыя і ў полі — не раз даводзілася сустракацца ў гарачую пару. Сяргей выдатна спраўляецца з магутным “Беларусам-3522”, Сцяпан — пераможца ў маладзёжным спаборніцтве на жніве.

molodyie-mehanizatoryi

Няхай і новы год для ўсіх таксама будзе плённым!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем