Адпачынак па-бэрэсэмаўскі

Адпачынак па-бэрэсэмаўскі

getImage
У пачатку жніўня на базе адпачынку “Бярозка” прайшла раённая спартакіяда актыву маладзёжнага саюза “Лета-2013. Новы фармат”. Гэта традыцыйнае мерапрыемства сёлета было значна адноўлена. Арганізатары маёўкі — РК ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Клуб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства, РАС “ДТСААФ”, ФСК “Алімпія” — прапанавалі моладзі новую 2-дзённую забаўляльную праграму і выдатны адпачынак.
У жывапісным мястэчку недалёка ад Асіповіч сабраліся пяць каманд: “220 вольт”, “Шашлык” (АЗАА), “Лом”(аддзел унутраных спраў на транспарце), “Смерч” (в/ч 12180), “Цэльскія ласі” (в/ч 61732).
Юнакі і дзяўчаты праходзілі турыстычную паласу, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, гулялі ў валейбол і міні-футбол, перацягвалі канат. Не менш насычана прайшла і творчая частка: конкурс бодзі-арта, кулінарнае спаборніцтва на лепшую страву, арганізацыя быту “Наша тэрыторыя”, конкурс фотаздымкаў “Спартакіяда ў кадры”.
Актывісты БРСМ выдатна правялі час, знайшлі новых сяброў, адпачылі і паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку.
Вынікі ж спаборніцтваў наступныя. Першае месца заваявалі праваахоўнікі (“Лом”), другое — аўтаагрэгатчыкі (“220 вольт”), трэцяе — вайскоўцы (“Цэльскія ласі”). У асабістым заліку лепшымі сталі Віталь Бабак (Цэль), Аляксандр Скварцоў і Наталля Толкач (АУСТ), Ірына Мацюшэнка і Таццяна Булгакава (АЗАА). Пераможцы па праву атрымалі граматы і падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.
Нэлі АСТРЭЙКА.
Фота з архіва РК БРСМ.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость