Моладзь Асіповіччыны да Дня Перамогі

Словы падзякі

У краіне стартавала рэспубліканская патрыятычная акцыя ГА “БРСМ” і “БРПА”, прысвечаная 9 Мая. Сімвал патрыятычнага праекта — чырвоная зорка з надпісам “Дзякуй за Перамогу!”. Асіповіцкія піянеры і сённяшнія камсамольцы павіншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі, уручаць ім паштоўкі з пажаданнямі ад моладзі, сувеніры. А валанцёры руху БРСМ “Добрае сэрца” і цімураўцы акажуць удзельнікам вайны пасільную дапамогу ў побыце.

Святочная эстафета

Школьнікі горада і раёна ў святочны дзень прымуць удзел у спартыўнай эстафеце, прысвечанай Дню Перамогі. Старт лёгкаатлетычнага кросу адбудзецца недалёка ад помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля вёскі Цяплухі. Спаборніцтва пройдзе ў восем этапаў, а пераможцы атрымаюць граматы і грашовыя прэміі.

Стужка-сімвал

Больш сотні аранжава-карычневых стужак падрыхтуюць актывісты райкама ГА “БРСМ” у рамках традыцыйнай акцыі “Георгіеўская стужка”. Сімвалы Перамогі будуць прымацаваны да адзення ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ганаровых гасцей і гараджан, якія прымуць удзел у святочным мітынгу.

Стрытбол

Падчас святкавання 9 Мая вучні школ горада паспаборнічаюць на вулічных баскетбольных пляцоўках на прызы ФСК “Алімпія”. Плануецца, што ў гарадскім парку збяруцца пяць аматарскіх каманд, якія пакажуць сваё майстэрства валодання аранжавым мячом.

Даніна павагі

Штогод вучні раённых навучальных устаноў уносяць свой уклад у даніну павагі і памяці аб гераічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Цэльскія школьнікі сумесна з ваеннаслужачымі 465-й ракетнай брыгады ў перадсвяточныя дні рыхтуюць правядзенне тэатралізаванай рэканструкцыі подзвігу Аляксандра Матросава. А падзеі вызвалення вёскі Лапічы для воінаў 36-й дарожна-маставой брыгады ўзновяць вучні мясцовай школы. Акрамя гэтага, лапіцкія школьнікі правядуць акцыі “Абеліск” і “Ветэран жыве побач”, арганізуюць літаратурна-музычную кампазіцыю “Паклонімся вялікім тым гадам”.

Сем дзён памяці

У ММПЦ “Равеснік” праходзіць тыдзень баявой Славы. Юнакі і дзяўчаты займаюцца добраўпарадкаваннем замацаваных за маладзёжным цэнтрам помнікаў, наведваюць падшэфных ветэранаў. А напрыканцы мая ўдзельнікі спартыўна-патрыятычнага клуба “Беларусь” адправяцца ў пазнавальны паход па месцах баявой славы Асіповіччыны.
Падрыхтавала
Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем