Моладзь Асіповіччыны да Дня Перамогі

Словы падзякі

У краіне стартавала рэспубліканская патрыятычная акцыя ГА «БРСМ” і «БРПА”, прысвечаная 9 Мая. Сімвал патрыятычнага праекта — чырвоная зорка з надпісам «Дзякуй за Перамогу!”. Асіповіцкія піянеры і сённяшнія камсамольцы павіншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі, уручаць ім паштоўкі з пажаданнямі ад моладзі, сувеніры. А валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца” і цімураўцы акажуць удзельнікам вайны пасільную дапамогу ў побыце.

Святочная эстафета

Школьнікі горада і раёна ў святочны дзень прымуць удзел у спартыўнай эстафеце, прысвечанай Дню Перамогі. Старт лёгкаатлетычнага кросу адбудзецца недалёка ад помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля вёскі Цяплухі. Спаборніцтва пройдзе ў восем этапаў, а пераможцы атрымаюць граматы і грашовыя прэміі.

Стужка-сімвал

Больш сотні аранжава-карычневых стужак падрыхтуюць актывісты райкама ГА «БРСМ” у рамках традыцыйнай акцыі «Георгіеўская стужка”. Сімвалы Перамогі будуць прымацаваны да адзення ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ганаровых гасцей і гараджан, якія прымуць удзел у святочным мітынгу.

Стрытбол

Падчас святкавання 9 Мая вучні школ горада паспаборнічаюць на вулічных баскетбольных пляцоўках на прызы ФСК «Алімпія”. Плануецца, што ў гарадскім парку збяруцца пяць аматарскіх каманд, якія пакажуць сваё майстэрства валодання аранжавым мячом.

Даніна павагі

Штогод вучні раённых навучальных устаноў уносяць свой уклад у даніну павагі і памяці аб гераічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Цэльскія школьнікі сумесна з ваеннаслужачымі 465-й ракетнай брыгады ў перадсвяточныя дні рыхтуюць правядзенне тэатралізаванай рэканструкцыі подзвігу Аляксандра Матросава. А падзеі вызвалення вёскі Лапічы для воінаў 36-й дарожна-маставой брыгады ўзновяць вучні мясцовай школы. Акрамя гэтага, лапіцкія школьнікі правядуць акцыі «Абеліск” і «Ветэран жыве побач”, арганізуюць літаратурна-музычную кампазіцыю «Паклонімся вялікім тым гадам”.

Сем дзён памяці

У ММПЦ «Равеснік” праходзіць тыдзень баявой Славы. Юнакі і дзяўчаты займаюцца добраўпарадкаваннем замацаваных за маладзёжным цэнтрам помнікаў, наведваюць падшэфных ветэранаў. А напрыканцы мая ўдзельнікі спартыўна-патрыятычнага клуба «Беларусь” адправяцца ў пазнавальны паход па месцах баявой славы Асіповіччыны.
Падрыхтавала
Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость