Міжнародны дзень міру для сям’і з Лапіч Асіповіцкага раёна стаў асаблівым

Ёсць у нас добрая восеньская традыцыя — адзначаць тыя сем’і, у якіх дзеці нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру.
Сёлета гэтая дата стала святочнай для сям’і Стэфанюк з вёскі Лапічы: 21 верасня ў Ганны і Сяргея з’явіўся першынец — сынок Ягорка. З такой прыемнай нагодай маладых бацькоў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Аляксандр Шаўлюга.
Бацькі дзіцяці атрымалі спецыяльнае пасведчанне і матэрыяльную дапамогу. А яшчэ — падставу ганарыцца сваім маленькім “мірным” хлопчыкам ужо зараз. Спадзяёмся, што ён вырасце такім, як мараць шчаслівыя бацькі.
Фота Ніны ЦАРЫК.