Мастацкая прафесія

Мастацкая прафесія

stroykka22

Першыя сакрэты прафесіі маляра-тынкоўшчыка Наталля Мадава даведалася ад сваіх матулі і бабулі, так што яна спецыяліст ужо ў трэцім пакаленні і валодае тэхнікай тынкоўкі і малярства дасканала.
Пасля заканчэння школы дзяўчына паступіла ў Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы ліцэй, аднак па-сапраўднаму “шліфавала” свае ўменні на практыцы. Працы ў маляроў і тынкоўшчыкаў на будоўлі заўсёды шмат. Агульны стаж Наталлі Міхайлаўны — каля 20 гадоў. За гэты час жанчына стала запатрабаваным працаўніком, яе вельмі цэняць на ўчастку РБУ УКП ЖКГ. Зараз брыгада з раніцы да вечара занята на ўзвядзенні фермы ў вёсцы Лучыцы СВК “Калгас “Авангард”.
Быць маляром-тынкоўшчыкам нялёгка. Пыл, шкодны пах растваральніка з фарбы — такая работа цяжкая фізічна, як і многія будаўнічыя прафесіі. Але жанчыне падабаецца бачыць вынік працы і ўсведамляць тое, што яна зроблена на вышэйшым узроўні. Вясёлая, усмешлівая, аптымістычная, лёгка знаходзіць агульную мову з калегамі, заўзята бярэцца за любое даручэнне і выконвае ўсё якасна і спрытна. Па прызнанні Наталлі, самая любімая справа для яе — рабіць адкосы, а вось зачышчаць не вельмі падабаецца.
Дарэчы, атынкоўка і афарбоўка — гэта два вельмі важныя этапы ў будаўніцтве. Ад маляроў-тынкоўшчыкаў залежыць знешні выгляд будынка, яны праводзяць канчатковыя аперацыі, пасля якіх усё ў новым памяшканні павінна быць чыстым і прыгожым, без плямаў і памылак. Яны пакідаюць будоўлю апошнімі, завяршаюць працу ўсяго калектыву будаўнікоў.
У асабістым жыцці ў жанчыны ўсё склалася. Муж Наталлі Мадавай таксама будаўнік, і маладая пара выдатна разумее адзін аднаго. А Дзень будаўніка для іх — сапраўднае сямейнае свята.
Нэлі АСТРЭЙКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем