Маршруты, сігналы, званкі памінутна — дзяжурнага па станцыі ўсё гэта будні

Маршруты, сігналы, званкі памінутна — дзяжурнага па станцыі ўсё гэта будні

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

На стальную магістраль Ірына Вікенцьеўна Астаповіч прыйшла па прыкладу дзвюх сваіх цётак. Яе працоўны шлях пачаўся ў родным Чэрвеньскім раёне ў 1977 годзе,   дзе дзяўчына была назначана раз’язным білетным касірам.

Праз некалькі гадоў маладая чыгуначніца стварыла сям’ю і адправілася па месцы службы мужа ў Варкуту. Там зноў стала рэалізоўваць пасажырам білеты. Чыгуначны вузел, дзе працавала, меў даволі ажыўлены рух, актыўна вяліся там пагрузачныя работы, бо на тэрыторыі Рэспублікі Комі знаходзіўся адзін з буйнейшых у СССР вугальных басейнаў.

Жыццё і работа ў самым усходнім горадзе Еўропы доўжыліся больш за 12 гадоў. Ірына Вікенцьеўна лічыць іх лепшымі ў сваім лёсе: калектыў быў малады, у шматнацыянальным горадзе жыццё віравала, і, нягледзячы на розныя бытавыя і кліматычныя складанасці, жыхары адчувалі сябе шчаслівымі.

А калі сям’я Астаповічаў пераехала ў Асіповічы і Ірына прыйшла на станцыю, яе здзівіла і адначасова парадавала, што чыгуначны вакзал на новым месцы жыхарства нагадвае крыху паменшаную копію свайго “сабрата” ў Варкуце.

Здаецца, што знаёмства з ім адбылося толькі ўчора, а на самой справе прайшла чвэрць стагоддзя, як наша гераіня працуе дзяжурным па станцыі. Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Забяспечвае груза-пасажырскія перавозкі праз станцыю, стварае ўмовы па іх бяспецы, рыхтуе маршруты, кантралюе працэс фарміравання саставу, адпраўляе цягнікі. Наш вузел даволі складаны, бо на ім праводзіцца шмат манеўраў. Успамінае, што раней загружалі значна больш вагонаў, але працаваць было лягчэй, бо не былі так, як цяпер, усцяжараны патокам паперы.

Па асаблівасцях індывідуальных біярытмаў больш любіць начныя змены. Да таго ж у цёмную пару сутак не трэба ўзгадняць свае дзеянні з сувязістамі і пуцейцамі, якія днём у перыяд “тэхналагічных вакон” займаюцца рамонтнымі справамі на пуцях і стрэлкавых пераводах.

Нямала маладых работнікаў навучыла сваёй справе Ірына Вікенцьеўна. Вось і зусім нядаўна двое прайшлі стажыроўку. Свае ўменні дэманстравала ў штодзённай рабоце і ў час удзелу ў конкурсе “Лепшы па прафесіі”. Узнагароджана Ганаровай граматай начальніка Беларускай чыгункі. А яшчэ не менш важныя жыццёвыя дасягненні — сын, дачка і двое ўнукаў. Ёсць у Ірыны Вікенцьеўны і незвычайнае хобі — калекцыяніраванне старых гадзіннікаў, статуэтак, карцін.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем