Мария Кузьмич из деревни Ковгары сохраняет народные песенные традиции

Мария Кузьмич из деревни Ковгары сохраняет народные песенные традиции

Калі душа спявае

На тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета Марыю Кузьміч ведаюць добра. Асабліва старэйшае пакаленне. Бо на працягу многіх гадоў ні адзін канцэрт не абыходзіўся без яе ўдзелу. Дужа задушэўна спявала яна лірычныя народныя, а таксама заліхвацкія жартаўлівыя песні, навеяныя жыццём. А яно ў жанчыны было няпростым.

Да вайны толькі каля года паспела дзяўчынка павучыцца: бацькам-калгаснікам цяжка было апрануць усіх шасцярых дзяцей. Ды і пасля вызвалення давялося пабедаваць. Успамінае, як увосень ёй змайстравалі нейкую адзежыну са старой коўдры і абруса, падшылі кудзеляй — у тым і хадзіла. Памятае і першую сваю навагоднюю ёлку ў школе, а таксама кулёчак “падушачак”, атрыманых у падарунак. Пасля Калядаў прыціснулі маразы, і дзяўчынка больш не пайшла ў клас, хоць настаўніца і клікала. Трэба было падымаць калгасы і прадпрыемствы пасля вайны, і дзеці спасцігалі сваю навуку не ў школах, а працуючы на вытворчасці і ўстановах. Так і Марыя — вазіла гной на палі, шчыравала на торфанарыхтоўках, пад лапату капала бульбу, брала лён, жала жыта — усяму навучыла жыццё.

У 19 гадоў пайшла замуж у такую ж бедную сям’ю. Свякруха непрыязна сустрэла выбранніцу сына і да сябе ў хату маладую сям’ю не пусціла. Жылі спачатку ў сястры, затым пераехалі з Халькоў у Каўгары. Самі будавалі хату. Збіралі грыбы, ягады ў лесе ды тое, што вырасла ў агародзе, — тым і харчаваліся. Нялёгка жылося, зараблялі няшмат, а яшчэ з той мізэрнай сумы вылічвалі займ. Трое дзяцей нарадзілася ў Марыі і Фёдара. Працавалі бацькі ў будаўнічай брыгадзе, узводзілі жылыя дамы, дом механізатара, кароўнікі.

Калі старшыня прафкама і загадчык клуба прапанавалі Марыі Андрэеўне паўдзельнічаць у самадзейнасці, яна адразу зга-дзілася, бо спяваць любіла з малых гадоў, ды і песень шмат ведала. Разам з мужам увайшлі ў склад калектыву, які з цягам часу набыў званне народнага, і больш за чвэрць веку ў ім былі. Ездзілі з канцэртамі па сваім і суседніх раёнах, нават за межы краіны выязджалі.

Марыя Андрэеўна расказвае, што харошы голас перадаўся ёй ад матулі, многія творы яна таксама пачула і пераняла ад яе. У вёсцы былі і іншыя дзяўчаты яе ўзросту, якія добра спявалі, — каля дзясятка чалавек. Яны разам хадзілі калядаваць, атрымоўваючы за гэта муку ці хлеб. І пазней, калі дзе чула новую песню, што брала за душу, абавязкова яе запамінала. Не запісвала ніколі, не было ў тым патрэбы, а вось памяць не падводзіла: добрыя творы трывала занатоўвала. Дзеці жанчыны таксама маюць добрыя вакальныя здольнасці, але не карыстаюцца імі, а вось унучкі калісьці любілі хадзіць з бабуляй на рэпетыцыі. Са смехам узгадвае, як малодшая напявала: “А муж не чуе, ён глухаваты”.

Да 75 гадоў удзельнічала Марыя Андрэеўна ў канцэртнай справе. Нават пахаваўшы мужа, не пакідала калектыў: у творчасці знаходзіла аддушыну ад жыццёвых бед і страт.

Віншуючы юбіляршу з 90-годдзем, якое яна нядаўна святкавала, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Вяселле” Анатоль Цімашэнка з удзячнасцю адзначыў: “Мы многім абавязаны Марыі Андрэеўне і Фёдару Канстанцінавічу Кузьмічам. Ён не толькі іграў на гармоніку, але і вырабіў многія шумавыя музычныя інструменты ўласнаручна. Напрыклад, малаточкі, качалку. А Марыя Андрэеўна — гэта носьбіт фальклору. Ліпенскія шчадроўкі, якія ўжо сталі традыцыйнымі для нашага раёна, узялі свой пачатак менавіта з матэрыялу, які атрымалі ад гэтай жанчыны. Тагачасны начальнік аддзела культуры Васіль Налівайка ўласна запісваў усё, што ведала наша фалькларыстка: вясельныя абрады, песні, загадкі. Да Марыі Андрэеўны нават з акадэміі навук прыязджалі экспедыцыі супрацоўнікаў. Вось і зараз хутка пойдзем па Каўгарах пець калядкі, якія зберагла для нас наша паважаная зямлячка”.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость