Лёс жыхаркі Асіповіччыны Таццяны Ядрышнікавай заўсёды быў пераплецены з фермай

Лёс жыхаркі Асіповіччыны Таццяны Ядрышнікавай заўсёды быў пераплецены з фермай

Пра аператара машыннага даення МТФ № 3 в. Вязаўніца філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Таццяну Ядрышнікаву можна сказаць, што яе лёс заўсёды быў цесна пераплецены з фермай: кароў даводзілася даіць яшчэ ў дзяцінстве, дапамагаючы маці. Калі дзяўчыне з Матавіла прыйшоў час ісці ў самастойнае працоўнае жыццё, выбар ужо, па сутнасці, быў зроблены: жывёлагадоўля. А чаму б і не, калі гэта справа і знаёма да дробязей, і па душы?

Tatyana-YAdryishnikova

Цяпер розным фермам аддадзена больш за тры дзясяткі гадоў. Сярод асабліва плённых быў мінулы: Таццяна Iванаўна атрымала ад кожнай каровы па 6.013 кілаграмаў малака, а валавы надой склаў амаль 230 тон. За такія добрыя вынікі працаўніца была адзначана на злёце перадавікоў.

Поспех, канечне, ніколі не бывае лёгкім, і да такіх паказчыкаў Ядрышнікава ішла паступова, фарміруючы добрую групу, уважлівым доглядам даючы магчымасць максімальна раскрыцца малочнаму патэнцыялу даручаных кароў. Асабліва важным яна лічыць не дапускаць у жывёлы мастытаў, бо апошняе вельмі неспрыяльна сказваецца на лактацыі.

Аператар з тых, хто не бурчыць, калі выклікаюць на работу ў выхадны дзень, а з задавальненнем бяжыць да сваіх падапечных. Здаецца, калі сама падоіш, то і малака карова больш дасць. Хвалюецца літаральна за кожную.

У калектыве Таццяну Iванаўну паважаюць: яна і прыклад у рабоце падае, і як узняць настрой ведае — за ёмкім слоўцам у кішэню не лезе. Чалавек пазітыўны, з задавальненнем дзеліцца аптымізмам і з другімі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем