Лёс і лес — словы сугучныя

Лёс і лес — словы сугучныя

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Лес для Васіля Ясько — не проста зялёнае ўбранства роднага краю, а нешта намнога большае. Яшчэ хлопчыкам бегаў ён на роднай Гомельшчыне ў ельнікі ды бярэзнікі па грыбы-ягады, заўсёды цікавіўся прыродай, любіў яе і на практыцы спасцігаў народную навуку гаспадарскага абыходжання з раслінамі і жывёламі. Нездарма пасля школы паступіў у лясны тэхнікум. І нават армейская служба праходзіла не ў горадзе, а на пагранічным кардоне.

У час вучобы пазнаёміўся з дзяўчынай, якая атрымоўвала адукацыю ў той жа навучальнай установе, з ёй пазней і стварылі сям’ю.

Пачынаў працу на Старадарожчыне, потым перабраўся ў Гомельскую вобласць, дзе год адпрацаваў лесніком і яшчэ два — майстрам.

А затым разам з жонкай перабраліся ў наш раён. Прывабілі родныя мясціны: Алена нарадзілася ў Пясчанцы. Да таго ж, у 1996 годзе якраз арганізоўвалася Дрычынскае лясніцтва. І сямейная пара Ясько стала аднымі з першых яго работнікаў. Вось ужо чвэрць веку Васілій Іванавіч працуе тут памочнікам ляснічага, а Алена Сяргееўна — бухгалтарам.

Лясы навокал пясчаныя, імхі ды лішайнікі. Ягады і грыбы растуць добра. А вось людзі, ласыя да дароў прыроды і прыемнага баўлення часу на чыстым паветры, на жаль, не заўсёды памятаюць элементарныя правілы бяспекі. І работнікі ў зялёнай форме вымушаны павялічваць пільнасць, каб не дапусціць пажараў. Каля тысячы гектараў займаюць балоты, увосень багатыя журавінамі, а адпаведна і іх аматарамі, таму гэта — тэрыторыя павышанай небяспекі, бо пажары сярод багны затушыць амаль немагчыма. І работнікам лясніцтва даво-дзіцца кругласутачна дзяжурыць, толькі ўжо не на вышках, а каля камп’ютара, бо паўсюль размешчаны камеры відэаназірання. І калі дзесьці адбылося ўзгаранне, актывізуюцца ўсе. Даныя назіранняў з трох вышак супастаўляюцца, вылічваецца кропка перасячэння, што дае магчымасць вызначыць квартал, у якім узнік пажар.

Васілій Іванавіч задаволены, што зараз караеда стала меней: меры барацьбы далі свой плён. А каб плошчы лясоў не змяншаліся, дрэвы пастаянна падсаджваюць. І за станам насаджэнняў рэгулярна сочаць, а таксама за тым, каб у лесе, як і ў доме добрага гаспадара, заўсёды быў парадак. Дарэчы, сваім калектывам, а гэта 21 чалавек, памочнік ляснічага задаволены. Як і тым, што жонка працуе побач. Праўда, абедзве дачкі выбралі іншыя шляхі ў жыцці. Але так і павінна быць. А вось Васілій Іванавіч пра іншую долю і не марыць. Відаць, нездарма нарадзіўся ў Дзень лясной гаспадаркі.

Последние новости

Общество

Знакомьтесь. Заместитель председателя Осиповичского райисполкома — начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Сергей Сидоренко

26 августа 2025
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с нанимателями состоится в управлении по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Ждем всплеск тепла? Подробнее о погоде на неделю

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 августа для всех знаков зодиака

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов

25 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

25 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем