Лакаматыў яго жыцця

Лакаматыў яго жыцця

Дэпутат — не прафесія

LAMВалерий Лайшев

Валерыя ЛАЙШЭВА на Асіповіччыну прывяла прафесія. “Лакаматыў і лакаматыўная гаспадарка” — так называлася спецыяльнасць, якую абраў юнак з Гомельшчыны, каб дэталёва даведацца нюансы работы стальной магістралі. Спачатку выпускнік тагачаснага Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту патрапіў у лакаматыўнае дэпо ў Магілёў, дзе яго прызначылі брыгадзірам, потым працаваў у апараце Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, а ў 1985 годзе быў пераведзены на пасаду галоўнага інжынера вагоннага дэпо Асіповічы. З тае пары яго жыццёвая каляіна і звязана з нашым райцэнтрам. 28 гадоў — больш чым дастатковы тэрмін, каб не толькі палюбіць горад і людзей, якія ў ім жывуць, але і адчуць адказнасць за яго будучыню.

Чалавекам дзейсным Лайшэў праявіў сябе адразу. Яшчэ ў вагонным дэпо займаўся ўзвядзеннем цэха з лёгкіх металічных канструкцый для рамонту кантэйнераў — па тых часах грандыёзны праект, кошт якога складаў каля 14 мільёнаў рублёў. Было разгорнута і будаўніцтва жылля на пасёлку Савецкі — ключы атрымалі 120 сямей!

Начальнікам лакаматыўнага дэпо Валерый Уладзіміравіч быў абраны — тады дзейнічала менавіта такая сістэма — у 1988 годзе. Калегі з кандыдатурай не памыліліся — на гэтай пасадзе ён ужо чвэрць стагоддзя. Заўсёды сумяшчаў працу з грамадскай работай: быў дэпутатам спачатку гарадскога, потым — раённага Савета. У абласным Савеце дэпутатаў Лайшэў другое скліканне. Уваходзіць у камісію па бюджэце, фінансах і падаткаабкладанні. Якраз на апошняй сесіі напярэдадні Новага года і падводзіліся вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці, аналізавалася выкананне бюджэту з канкрэтнымі рэкамендацыямі раёнам і прыкладамі ўдалага гаспадарання. Што асабліва імпануе Лайшэву — падабралася каманда сапраўдных прафесіяналаў. Рэзонна, што пасяджэнні камісіі пераважна выязныя — гэта дае магчымасць пазнаё-міцца з інфраструктурай розных райцэнтраў і іх прадпрыемствамі, культурнай спадчынай. Ёсць магчымасць параўнаць свой рэгіён з іншымі. Ды і наогул, складваецца больш цэласнае ўяўленне аб Магілёўшчыне як аб адным з рэгіёнаў краіны.

Двойчы на сесіях Лайшэў уздымаў пытанні аб неабходнасці станцыі абезжалезвання ў Асіповічах. Аб’ект уключаны ў праграму “Чыстая вада”, і цяпер асіпаўчане маюць падставы спадзявацца, што гэты год ажыццявіць запланаванае. З чым яшчэ землякі звяртаюцца да дэпутата аблсавета? Найперш — з пытаннямі добраўпарадкавання вуліц горада, іх асвятлення. Не менш хвалюе і газіфікацыя. Ды і сам Валерый Уладзіміравіч бачыць многія праблемы. Напрыклад, хацелася б, каб радзей узнікала патрэба ехаць у сталіцу або суседні Бабруйск за прамысловымі таварамі. Калі з прадуктамі праблем няма, то асартымент прамтаварных магазінаў, шчыра кажучы, пакідае жадаць лепшага. Лайшэва, чалавека гаспадарлівага і практычнага, здзіўляе, што наш горад, месца з такімі зручнымі камунікацыямі, не трапіў пад увагу сталіцы ў плане ўзвядзення тут гасцінічнага комплексу, які пэўна быў бы запатрабаваны, напрыклад, у час правядзення таго ж чэмпіянату свету па хакеі. Думаецца, пры такім раскладзе Асіповічы сталі б яшчэ больш прыцягальнымі і для рыбаловаў з паляўнічымі. Наогул, добра зрабіць так, каб частка машын, якія тысячамі праязджаюць штодня па аўтадарозе побач з райцэнтрам, збочвала сюды адпачыць, наведаць мясцовыя цікавыя аб’екты. Чаму б і не падумаць, асабліва ў Год гасціннасці, як зрабіць горад сапраўды больш прывабным для турыстаў?

Што тычыцца асабістага, то Валерый Лайшэў мяркуе, што ў яго ёсць усё, каб лічыць жыццё паспяховым: цікавая работа і добры калектыў, любімая сям’я, дзе сын апраўдаў спадзяванні бацькі і таксама стаў чыгуначнікам, двое цудоўных унукаў і нават свой кавалак зямлі ў маляўнічым месцы каля Смыка, дзе можна рэалізоўваць самыя розныя планы і чэрпаць новыя сілы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем