Калонка рэдактара «Асіповіцкага краю» Валянціны Корбаль

Калонка рэдактара «Асіповіцкага краю» Валянціны Корбаль

Апошнія дні года — час рознабаковага аналізу, падвядзення вынікаў і стварэння планаў на наступны перыяд. І, лічу, вельмі своечасова прайшла ў мінулую пятніцу сустрэча старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі і першага намесніка міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча з кіраўнікамі СМІ Прыдняпроўскага краю. Яе галоўнай мэтай было разам абмеркаваць актуальныя пытанні ўдасканалення рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і вызначыць меры па іх перспектыўным развіцці.

Анатоль Ісачанка адзначыў, што ўсе ўмовы для эфектыўнай дзейнасці СМІ ў рэгіёне створаны, і гэта сапраўды так. Справа застаецца за рэдакцыямі. “Трэба перастройваць сваю работу, асвойваць і ўкараняць сучасныя тэхналогіі, адэкватна і аператыўна адказваць на эканамічныя і палітычныя выклікі нашай краіне, падымаць вострасацыяльныя праблемы”, — лічыць губернатар.

“Друкаваным СМІ сёння неабходна ўкараняць больш цікавую падачу тэм і пазбягаць шаблонаў”, — параіў Андрэй Кунцэвіч, які і сам некалі не адзін год узначальваў раённае выданне. І з усім сказаным нельга не пагадзіцца. Безумоўна, ёсць над чым працаваць і “Асіповіцкаму краю”.

Чаму хочацца расказаць вам пра сустрэчу, паважаныя землякі? Таму што рэдакцыя працуе для свайго чытача, і нам важна таксама і ваша меркаванне. Часткова мы яго ведаем: праведзенае нядаўна апытанне ў сацыяльных сетках паказала, што вам хацелася б бачыць на старонках газеты больш крытычных матэрыялаў, больш якасных і цікавых фота.

Раз размова пайшла ў рэчышчы супрацоўніцтва з чытачом, то нагадваем, што вы можаце звяртацца са сваімі пытаннямі і прапановамі на гарачую лінію рэдакцыі 56-3-85 або на тэлефон галоўнага рэдактара 56-3-90. Давайце разам рабіць нашу з вамі газету больш цікавай і змястоўнай!

Асобны дзякуй тым, хто не забыў выпісаць сваю раёнку і на 2023-ці. З надыходзячымі святамі ўсіх! Шчасця, ажыццяўлення мар, натхнення і новых здзяйсненняў, няхай наступны год прыносіць усім нам толькі добрыя навіны!

 

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем