Калі ў сутках мала гадзін

Калі ў сутках мала гадзін

Дэпутат — не прафесія

dirАнатолий Титович Щемелев

Сваю дэпутацкую работу ад агульнай грамадскай дзейнасці дырэктар сярэдняй школы № 3 Анатоль Шчамялёў практычна не аддзяляе.

Ёсць такаяпрафесія”рабіць жыццё землякоў зручным і ўтульным. I займеў яе Анатоль Цітавіч яшчэ задоўга да таго, як увайшоў у склад раённага Савета дэпутатаў, дзе ён ужо чацвёртае скліканне. Колькі за гэты час звярнулася да яго людзей з Акцябрскай выбарчай акругі 3? Сказаць складана. Пэўна толькі адно: нямала. Адным атрымалася цалкам вырашыць праблему, другім удалося толькі паспрыяць парадай, але такога, каб Шчамялёў адмовіўся дапамагчы, не было.

Нельга сказаць, што колькасць зваротаў пастаянна ўзрастае — і гэта дае падставы меркаваць, што ў людзей стала менш праблем, якія яны не могуць вырашыць самастойна. Часцей за ўсё да Шчамялёва звяртаюцца землякі з пытаннямі добраўпарадкавання. I апошняе, што было зроблена літаральна нядаўна, — падсыпка часткі вуліцы Пушкіна.

Ці маюць узаемны ўплыў пасады кіраўніка ўстановы адукацыі і дэпутата? Па вялікім рахунку — так, і толькі станоўчы. Анатоль Цітавіч ужо больш за 25 гадоў узначальвае школу, а гэта значыць, выдатна ведае свой мікрараён і яго жыхароў з іх праблемамі, заўсёды ў курсе мясцовых навін. Ну а дэпутацтва дапамагае эфектыўней рэалізоўваць некаторыя школьныя праекты. У тым сэнсе, што ёсць магчымасць даводзіць да дэпутатаў і мясцовай улады праблемы школы, прычым, не толькі сваёй, а таксама больш цесна ўзаемадзейнічаць з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Нярэдка СШ № 3 дапамагае, напрыклад, дэпутат Аляксандр Баброў: штогод вытворчы ўчастак, які ён узначальвае, у якасці шэфскай дапамогі забяспечвае ўстанову адукацыі гароднінай. Ды і турнікеты пры ўваходзе на тэрыторыю школы з’явіліся таксама не без яго ўдзелу.

У бліжэйшых планах Шчамялёва — абсталяванне хакейнай пляцоўкі. Пакуль надвор’е дазваляе, трэба завезці гравій, паставіць слупы і драўляную агароджу. Тады застанецца толькі пачакаць маразоў, каб заліць пляцоўку, і — наперад з клюшкай да перамог! Хіба не выдатны спосаб запоўніць зімой вольны час падлеткаў?

Побач з прозвішчам Шчамялёў нярэдка стаіць пасада старшыні — мабыць, наканаванне лёсу? Зараз ён узначальвае маладзёжнае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Дзеля жыцця на Зямлі” ў школе, садовае таварыства “Верайцы” на дачы, пастаянную камісію па сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльна-культурнай абароне насельніцтва ў райсавеце дэпутатаў. Дарэчы, на апошнім яе пасяджэнні, якое адбылося 23 кастрычніка, разглядалася работа з сем’ямі сацыяльнай рызыкі ў Ялізаве, райста трымала адказ па забеспячэнні гандлёвых кропак, а аб дзейнасці ўстаноў культуры расказвала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук. Гэта добрая магчымасць разам падумаць, якія меры прыняць, каб работа ішла ў патрэбным рэчышчы, а задуманае сапраўды ажыццяўлялася, не заставалася планамі на паперы.

Магчыма, менавіта з-за неабыякавасці Шчамялёва да зоны сваёй адказнасці адна з лепшых устаноў адукацыі ў раёне і ўзначальваемая ім школа. Прычым, па многіх параметрах. Узяць хаця б тое, што тут абсталяваны 4 камп’ютарныя класы, а кіраўнік яшчэ марыць, каб камп’ютар стаяў у кожным кабінеце. I няма сумнення, што так яно праз некаторы час і будзе.

Зараз дырэктар школы рыхтуецца да ўдзелу ў абласным конкурсе “Лідар адукацыі”, другі этап якога пройдзе 5 лістапада. I працоўнага дня, які звычайна распачынаецца ў Шчамялёва ў 7 гадзін раніцы, гэтаму дзейснаму чалавеку не заўсёды дастаткова: хочацца ж зрабіць так многа…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость