Иван Малькевич — лучший участковый инспектор

Иван Малькевич — лучший участковый инспектор

Бліц-інтэрв’ю: Іван Малькевіч, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС

Раскажыце пра сябе.

— Родам з Вялікай Гарожы. Скончыў Інстытут МУС па спецыялізацыі «Правазнаўства. Адміністрацыйна-прававая дзейнасць». У 2017 годзе прыйшоў на службу ў РАУС у якасці ўчастковага інспектара міліцыі і з таго часу абслугоўваю Аўтазавадскі ўчастак: гэта так званы Бам, прамысловая зона АЗАА, «ТехноНИКОЛЬ», «Сонца» і іншых прадпрыемстваў, гаражныя кааператывы.

Не так даўно Аўтазавадскі быў адным з самых шматнаселеных і крымінальных раёнаў горада. А цяпер?

— Ацэньваю сітуацыю на сваёй «зямлі» як стабільную і цалкам здавальняючую. Вядома, і тут ёсць «гарачыя кропкі», асабліва па выхадных: адна з іх — каля кругласутачнай крамы, якая да нядаўняга часу суседнічала яшчэ і з барам. А гэта — перманентны доступ да спіртнога і, як следства, поўны спектр хуліганства: ад абразы пешаходаў і работнікаў гандлю да боек. Але пакаранне, паверце, сябе чакаць не прымушае — грамадскі парадак наводзім хутка.

Па абавязку службы вы маеце цесныя зносіны з людзьмі. З якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца да ўчастковага?

— У асноўным гэта ўжо ўзгаданае п’янства: жонкі скардзяцца на нецвярозых мужоў-дармаедаў, якія нярэдка распускаюць рукі, суседзі — на п’яных дэбашыраў за сценкай. Сямейных скандалістаў — а кожны з іх патэнцыяльны злачынца — стаўлю на ўлік. Такіх трэба наведваць раз у месяц, але прыходжу часцей: ведаю, што гэта можа мець эфект. Усё залежыць ад настрою чалавека: хоча выправіцца — дапаможам, не жадае — прымем меры. Напрыклад, у мінулым годзе двое грама-дзян адправіліся ў лячэбна-працоўны прафілакторый — Аўтазавадскі яшчэ трохі пацішэў.

Галоўныя якасці ўчастковага інспектара — гэта…

— Прафесіяналізм і, як яго частка, уменне ўнікаць у сутнасць пытання, аддзяляць, як кажуць, збожжа ад пустазелля. Вядома, участковыя рэдка раскрываюць рэзанансныя злачынствы, аднак менавіта мы бліжэй за ўсіх да людзей, да нас яны ідуць з набалелымі пытаннямі — і нават калі ўчастковы не зможа вырашыць праблему сам, ён заўсёды дасць прафесійны савет, як дзейнічаць і да каго звярнуцца.

 

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем