История счастливой семьи

История счастливой семьи

Карані

Гаспадары на славу!

Пасля заканчэння Бабруйскага сельгастэхнікума ўраджэнка вёскі Заняцечча Надзея Усеня накіравалася па размеркаванні на Чэрыкаўскую скотапрыёмную базу. І хоць мясціны там былі прыгожыя — узбярэжжа ракі Сож, — ды толькі малая радзіма вабіла мацней. І перацягнула.

Яшчэ ў час вучобы дзяўчына ездзіла ў госці да сяброўкі і пазнаёмілася там з хлопцам. Сімпатычны, добразычлівы, да таго ж працаваў вадзіцелем старшыні калгаса. Зразумела, звярнула ўвагу, пазнаёмілася, а потым стала атрымоўваць лісты. Цёплыя словы растапілі дзявочае сэрца. Надзея зразумела, што вось яно — каханне. Пабраліся шлюбам, каб пасля не расставацца ніколі.

Працаваць сталі ў родным калгасе. У ім праходзілі нейкія пераўтварэнні, “Шлях Ільіча” з цягам часу ўвайшоў у склад калгаса імя Чарняхоўскага, але працавітым людзям работа знаходзілася заўсёды. Надзея займалася бухгалтэрыяй, а калі ўбіралі зерне, выконвала абавязкі вагаўшчыка. Калі сталі ўтварацца цэхі, Надзею Мікалаеўну прызначылі старшым бухгалтарам цэха механізацыі, а пазней і галоўным бухгалтарам гаспадаркі стала. Леанід Міхайлавіч шмат гадоў працаваў трактарыстам, розныя віды работ асвоіў.

Выгадавалі траіх дзяцей. Адказныя і працавітыя, яны не сталі шукаць салодкага жыцця ўдалечыні, а знайшлі кожны годнае месца ў сваім рэгіёне. А таму і ўнукаў бабуля з дзедам бачаць часта, яшчэ і сястра жыве ў суседняй хаце — усе родныя побач. Таму і настрой добры. Яго дадаюць і хатнія кветкі, якія радуюць гаспадароў. А летам двор літаральна патанае ў стракатай разнастайнасці півоняў, вяргінь ды астр. Славіцца Надзея і ўменнем рабіць закаткі з агародніны. А Леанід выконвае ўсю гаспадарскую работу. На такіх людзях трымаюцца вёскі!

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем