Погляд праз аб’ектыў. Дричин

Погляд праз аб’ектыў. Дричин

Аграгарадок ДРЫЧЫН

Заснаваны ў пачатку ХХ ст. як пасёлак Жыцінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Дзейнічалі царква і хлебазапасны магазін. З лютага па лістапад 1918 года вёска была акупіравана германскімі войскамі, са жніўня 1919 па    1920 г. — польскімі. Калгас быў створаны ў 1931 г. У вайну загінулі 22 чалавекі.

З 1957 года — цэнтр сельсавета Старадарожскага, 1962 — Слуцкага, 1965 — Асіповіцкага раёнаў. Тут знаходзяцца вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа, магазін Глускага райста, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, комплексна-прыёмны пункт КБА, Дом культуры, бібліятэка, лясніцтва, кацельня УКП ЖКГ, аб’екты ТАА “Сельгасінвест”.

Утрымліваецца 87 прыватных гаспадарак. Пражывае 215 чалавек, з іх 41непаўналетні, 121 працаздольны, 53 пажылых, 4 адзінокіх, 26 адзінока пражываючых, 3 інваліды, 1 воін-“афганец”, 6 шматдзетных сям’яў.

Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам пастаўлены на сродкі былога калгаса “Шлях Iльіча” ў 1989 годзе.

Яўгенія Біскуб ніколі не здраджвала роднай вёсцы. Працавала ў калгасе “Шлях Iльіча” даяркай. Выхавала траіх сыноў. Шануе памяць пра родных, якія ўжо пайшлі з жыцця, у тым ліку бацьку Акіма Дзмітрыевіча,  удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Пышны, калгасны пенсіянер, які пражывае ў бацькоўскім доме, займеў квадрацыкл і цяпер бавіць вольны час у падарожжах па мясцовых наваколлях.

Наталля Пышная з мужам Міхаілам Адамавічам на сваім падворку ўтрымліваюць дамашнюю гаспадарку, у тым ліку дзвюх кароў — Золушку і Маліну.

“Раней у вясковым статку было каля 60 рагуль, — гаворыць гаспадыня. — Зараз засталося ўсяго паўтара дзясятка. У многіх пажылых аднавяскоўцаў ужо не хапае сіл на догляд, а маладыя не хочуць займацца гэтай справай. Хто ведае, наколькі ў нас хопіць энтузіязму? Але пакуль не хочам з каровамі разлучацца”.

Сельскі Дом культуры створаны ў 2010 годзе. На яго базе працуе народны ансамбль народной песні “Вярба”, які добра знаёмы аматарам песеннай творчасці.

Наталля Пышная загадвае паштовым аддзяленнем, адначасова робіць паштальёнам. Летам абслугоўвае чалавек 600, зімой — значна менш.

Установа адукацыі аграгарадка ў снежні адзначыць 25-гадовы юбілей. Пад адным дахам аб’ядналіся тады калектывы Крамокскай сярэдняй, Жыцінскай базавай і Велікаборскай пачатковай школ. У 2002 го-дзе была рэарганізавана ў вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. У 2005 г. ВПК прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Сяргея Каданчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Майсеевічы. Зараз тут навучаецца 48 чалавек, з іх 13 выхаванцаў дзіцячага садка.

Рэчка Пціч дасягае найбольшай шырыні — 50 метраў — менавіта ў Дрычын е. У сярэднім жа гэты паказчык — 20-25 метраў.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем