Главный бухгалтер Осиповичского УКП ЖКХ развенчивает мифы о своей профессии

Главный бухгалтер Осиповичского УКП ЖКХ развенчивает мифы о своей профессии

Міф 1. “Бухгалтэрыя — гэта сухая і нецікавая справа, суцэльнае маніпуліраванне лічбамі і маса руцінных паперак”

— Вельмі люблю сваю работу за тое, што заўсёды бачыш яе вынікі, выражаныя ў найбольш дакладнай форме. І зусім яна не сумная. Бо лічбы гэтыя не проста графічныя знакі, а паказчыкі работы мноства людзей. Заўсёды радуе, калі гэтыя вынікі добрыя.

З лікамі любіла маніпуліраваць заўсёды. Матэматыка была адной з любімых школьных дысцыплін. Калісьці бацька працаваў старшынёй калгаса на Клічаўшчыне. Пасля ўрокаў часценька забягала да яго ў праўленне, вельмі любіла назіраць за тым, як зладжана працуюць там бухгалтары, рахункаводы. І калі пасля школы выбірала паміж медыцынай — мамінай сферай — і бухгалтарскай справай, другая пераважыла. Падабалася вучыцца і ў Бабруйскім тэхнікуме, і ў Горацкай акадэміі. І зараз задаволена, што калісьці зрабіла правільны выбар.

Міф 2. “Бухгалтар не мае права на памылку, яго работа рызыкоўная, яна дастаўляе адны толькі клопаты”

— Так, бухгалтарская справа даволі адказная, патрабуе ўмення канцэнтравацца, уважлівасці, дакладнага выканання нарматыўных патрабаванняў. Рознае здараецца ў працэсе работы, але, калі штосьці не сходзіцца, неабходна спакойна ўсё абдумаць, пералічыць яшчэ раз і заўсёды знойдзецца пра-вільнае рашэнне. Галоўнае — не спяшацца і не панікаваць. Дапамагае і тое, што калектыў УКП ЖКГ вельмі з’яднаны, працаваць у ім адно задавальненне, бо склаліся цудоўныя ўзаемаадносіны службаў і ўсе пытанні ў нас рашаюцца.

Міф 3. “Прафесія бухгалтара статычная. У ёй ніякага развіцця”

— Гэта зусім не так. У прафесійным плане разам з калектывам бухгалтэрыі, — а гэта 11 чалавек — пастаянна ўдасканальваем веды і ўменні, вывучаем новыя заканадаўчыя дакументы. Знаё-мімся з публікацыямі галіновых часопісаў. Абменьваемся вопытам з калегамі, удзельнічаем у вебінарах. Ствараем алгарытмы для праграміста, які затым забяспечвае нас неабходнымі праграмамі.

Ды і ў планах кар’еры кожнаму ёсць куды расці. Я, напрыклад, працавала некалькі гадоў бухгалтарам, затым вядучым бухгалтарам, у 2004 годзе была прызначана намеснікам галоўнага бухгалтара, а год таму ўзначаліла бухгалтарскую службу.

Яшчэ з 2016 года, пасля таго, як у склад УКП ЖКГ увайшоў “Райсэрвіс” і аб’ёмы работ значна выраслі, прый-шлося перастройваць сваю работу, асвойваць бухгалтарскае суправаджэнне абслугоўвання жыллёвага фонду, дваровых тэрыторый, абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адыходамі і іншыя напрамкі дзейнасці. Так што работу нашу лічу вельмі дынамічнай.

Міф 4. “Бухгалтары — сумныя людзі, якіх цікавяць толькі цыркуляры, справаздачы, баланс і аўдыт”

Гэты міф Алена Сяргееўна развейвае сваім ладам жыцця, паводзінамі. Безумоўна, калі ёсць вытворчая неабходнасць, яна і пасля работы застанецца або ў выхадны дзень папрацуе, каб своечасова закрыць абаротку ці падрыхтаваць справаздачу, але за межамі работы ператвараецца ў мілую абаяльную жанчыну, любячую жонку і матулю з вялікім колам стасункаў, цікавымі захапленнямі. Напрыклад, вырабляе букеты з фаамірану і стужак, дэкаратыўныя кошыкі ў падарунак родным і блізкім, а дачцэ на вяселле ўласнаручна вырабіла ўвесь дэкор для ўпрыгожвання залы і нават букет нявесты. Любіць завіхацца на дачы, даглядаць сабаку. А яшчэ гэта цікавы суразмоўца і, як трапна ахарактарызаваў Алену Сяргееўну галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Казачонак: “Эталон спецыяліста і калегі. За чвэрць стагоддзя работы на прадпрыемстве ні разу не стварыла прадпасылак для канфлікту, ці, калі выражацца тэхнічнай мовай, яна ўмее своечасова выяўляць пагрозы і папярэджваць рызыкі”.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем