Газазабеспячэнне

Газазабеспячэнне

Сяргей Максіменка 6 гадоў працуе ў Асіповіцкім раёне газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз”. Спачатку майстрам па ўліку і дастаўцы звадкаванага газу, а пасля рэарганізацыі — механікам.

Кантралюе працэс забеспячэння балонамі 7 360 спажыўцоў, сочыць за выхадам на лінію тэхнікі, прыёмам і абслугоўваннем заказаў. Выконвае абавязкі лагіста, бо неабходна рацыянальна расходаваць паліва — каля 3,5 км на 1 балон.

У дзень кожная машына развозіць у сярэднім 46 газавых балонаў. З дня паступлення заяўкі і да моманту дастаўкі ў горадзе павінна праходзіць не больш за 3 дні,              на раёне — тыдзень, пры наяўнасці 2 балонаў — а гэта пятая частка спажыўцоў — дапусцімы ўдвая большы тэрмін.

У рэйс Сяргей Іванавіч штодзённа адпраўляе 2 машыны, у кожнай — брыгада з двух чалавек, якія, акрамя дастаўкі газу, правяраюць працаздольнасць абсталявання і пры неабходнасці рамантуюць яго. Напрыклад, могуць замяніць шланг, рукаў і нават газавую пліту ці варачную панэль. Выяўляюць уцечку газу, калі такая мае месца, выдаюць прадпісанні ў выпадку няправільнага захоўвання балона ці эксплуатацыі пліты звыш гарантаванага тэрміну эксплуатацыі.

Сёлета абслужылі 409 разнастайных заявак, замянілі 224 газавыя пліты.

Сваім невялікім калектывам механік задаволены: працуюць зладжана. А кіраўніцтва раёна забеспячэння бачыць у тым немалую заслугу Сяргея Максіменкі, якога лічыць сапраўдным майстрам справы.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем