Ф’юзінг: магія шкла

Ф’юзінг: магія шкла

Нягледзячы на тое, што захапляецца ф’юзінгам асіпаўчанка Вольга Лапікава толькі з мінулага лета, яна ўжо не ўяўляе свайго жыцця без “чараўніцтва” са шклом. Мабыць, любы чалавек, калі бярэцца за нейкую справу, спачатку робіць ацэнку сваіх магчымасцей. “Атрымаецца!” — падказаў унутраны голас Вользе, калі яна ўбачыла здымкі работ са шкла ў інтэрнэце. А падставы верыць інтуіцыі былі: схільнасць да рукадзелля і мастацкі густ мела яшчэ са школьных гадоў.

фьюзинг стекло осиповичи 03 фьюзинг стекло осиповичи 11

Каб зразумець, чым можа прывабіць ф’юзінг, трэба ведаць яго сакрэты. Інтрыгуючае ж слова азначае даволі простае дзеянне: спяканне, плаўленне шкла ў печы. Злучэнні паміж часткамі адсутнічаюць, матэрыял плавіцца пры тэмпературы каля 800°С і становіцца аднародным, арганічна звязваючы элементы. Выкарыстанне высокатэмпературнай апрацоўкі дазваляе ствараць мастацкае шкло, непадуладнае старэнню і змяненню колеру, з унікальнай фактурай і шырокай колеравай гамай. Хочаце мець малюнак аб’ёмным альбо плоскім? Гэта залежыць ад працягласці знаходжання вырабу ў печы. У выніку, рэгулюючы час і тэмпературу, можна атрымаць жадаемую фактуру і рэльеф. Колькі часу ў сярэднім патрабуе адна рэч? Каля дзвюх гадзін, каб выкласці, суткі — на спяканне, яшчэ столькі — маліраванне, калі яшчэ не зацвярдзелы выраб, павольна дэфармуючыся пад уздзеяннем уласнай вагі, прымае форму апорнай паверхні. Пры гэтым ліст захоўвае цэласнасць.

фьюзинг стекло осиповичи 06 фьюзинг стекло осиповичи 10 фьюзинг стекло осиповичи 09

— Спачатку спрабавала займацца маляваннем на шкле, — дзеліцца суразмоўца, — аднак гэта не так цікава, як ф’юзінг. Маляванне — працэс прадказальны, а вось цалкам уявіць вынік шклянога “печыва” нельга. Нават калі вы-класці два абсалютна ідэнтычныя ўзоры, пасля тэмпературнай апрацоўкі яны будуць адрознівацца. Надзвычай хвалюючы момант — вымаць з печы гатовы выраб. Бываюць і няўдачы, калі з-за рэзкага перападу тэмператур альбо па іншых прычынах шкло трэскаецца. Праўда, існуюць спосабы гэта паправіць, аднак задавальненне і якасць ужо не тыя. Затое як прыемна, калі работа па сваёй прыгажосці пераўзыходзіць чакаемае!

фьюзинг стекло осиповичи 02 фьюзинг стекло осиповичи 04

Ф’юзінг — справа хоць і цікавая, але далёка не для кожнага. Па-першае, патрабуецца спецыяльнае шкло. У Беларусі яго набыць наогул немагчыма, таму Вользе давялося ехаць за такім спецыфічным таварам у расійскую сталіцу. Па-другое, трэба мець спецыяльную плоскую печ пэўных памераў, у верхняй частцы якой устаноўлены ніхромавыя награвальнікі ў кварцавых трубках, кіруемыя мікракантралёрам, а ў ніжняй — апорная паверхня. Муж захапленне жонкі цалкам падзяляе, таму паспрабаваў зрабіць печ сам. Атрымалася, хоць і было даволі складана. Павінны быць у арсенале і спецыяльныя прыстасаванні: шкларэзы, шчыпцы, ламальнікі, шліфавальная машынка і іншае.

фьюзинг стекло осиповичи 05 фьюзинг стекло осиповичи 08

Шкло дае шырокія магчымасці для фантазіі. Сярод вырабаў Вольгі прэвалююць талеркі і насценныя пано з гадзіннікавымі механізмамі. Дарэчы, у якасці асновы для гадзіннікаў можна выкарыстоўваць нават звычайныя бутэлькі: пасля знаходжання ў адмысловай печы яны сплюшчваюцца і ператвараюцца ў прыгожую базу. Дадаць дэкор — і гатовы артаб’ект. Наконт мастацкага афармлення майстрыха лічыць, што найлепш у яе атрымліваюцца кветкавыя тэмы.

фьюзинг стекло осиповичи 07 фьюзинг стекло осиповичи 01

Ф’юзінг — выдатная магчымасць не толькі рэалізоўваць свае задумкі, але і ўдзельнічаць у розных выставах, фэстах. Напрыклад, работа “Працаўніцы Афрыкі” зараз выстаўлена ў мастацкай галерэі ў Мінску. Зроблена заяўка і на ўдзел у “АРТ-базары”, які адбудзецца ў сталіцы напрыканцы студзеня. Пасля сустрэч з аднадумцамі на такіх мерапрыемствах жаданне ствараць і эксперыментаваць толькі ўзрастае. І ў чарговы раз пераконваешся: шкло — матэрыял магічны!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота з архіва Вольгі Лапікавай.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем