Душевной теплоты хватит на всех

Душевной теплоты хватит на всех

Сацабарона

За журналісцкую практыку не раз мелі стасункі з ветэранамі працы. У час гутарак з людзьмі сталага веку чулі нямала цёплых слоў аб сацыяльных работніках, якія рэгулярна прыходзяць і дапамагаюць у вядзенні гаспадарчых спраў. Але сутыкаліся і з недаверам: ці не ашукваюць мяне? Іншыя не церпяць, калі штосьці робіцца не па іх “інструкцыі”. Напрыклад, аднойчы бабулька патрабавала высякаць крапіву, трымаючы рыдлёўку толькі пэўным чынам і ні ў якім выпадку не інакш. Другая прымала батоны толькі з зарубінай уздоўж, а не ўпоперак, і не хацела слухаць пра тое, што ў гэты дзень завезлі толькі такія. Безумоўна, кожны сацыяльны работнік можа пералічыць нямала падобных прыкладаў. Але называюць не іх, а станоўчыя, якіх значна болей.

Калі Наталля Дзмітрова расказвае пра сваю работу, адчуваецца павага і такт, якія яна захоўвае ў адносінах да падапечных. Хоць за амаль чвэрць веку, прысвечаную догляду і клопатам пра пенсіянераў, давялося перажыць рознае.

Нялёгка было зусім маладой дзяўчыне прыняць рашэнне стаць сацыяльным работнікам. Да таго часу яна атрымала спецыяльнасць швачкі, але, вярнуўшыся дадому з Бабруйска, дзе вучылася, вырашыла выбраць іншую прафесію. Спачатку было складана. Зносіны з людзьмі, якія шмат перажылі і адчуваюць сябе не лепшым чынам, а таму выплёскваюць на суразмоўцу шмат негатыву, вытрымлівае не кожны. Але Наталля навучылася карэктна з імі абыходзіцца: дзесьці прамаўчаць, тое-сёе дараваць. І наогул стала сапраўдным псіхолагам, які не можа пазбавіць ад хвароб цела, затое лечыць душу. Умее выслухаць, падбадзёрыць, прыйдзе, нават калі гэта сустрэча не па графіку, але пажылому чалавеку карціць яе ўбачыць.

Зараз на абслугоўванні ў сацработніка 11 гараджан. Усім ужо за 80. Ёсць такія, што амаль не ходзяць, двое перанеслі інсульт, некаторыя маюць групу інваліднасці. Самае нялёгкае ў прафесіі — развітвацца з людзьмі, якія ўжо сталі роднымі, калі яны адыхо-дзяць назаўсёды…

Наталля Пятроўна расказвае, што родныя бабуль і дзядуляў з разуменнем ставяцца да яе работы, падтрымліваюць, штосьці падказваюць, гэта дапамагае ўстанаўліваць добрыя кантакты з пажылымі людзьмі. Дзеці не заўсёды маюць магчымасць прыехаць да бацькоў, каб памагчы, а таму рады, што ёсць такая цудоўная памочніца. А яна не толькі ў магазін і аптэку сходзіць ды    аплаціць камунальныя паслугі, але і выканае любую хатнюю работу, не размяжоўваючы, уваходзіць тая ў кола яе абавязкаў ці не. Суправаджае пры наведванні паліклінікі, водзіць на прагулкі. Калі стары чалавек не можа спусціцца па лесвіцы, дык хоць на балкон выведзе, каб падыхаў чыстым паветрам ды паглядзеў, што робіцца на вуліцы. А некаторым і навіны з раённай газеты пачытае, каб былі ў курсе падзей.

Калі Наталля збіраецца ў водпуск, загадзя папярэджвае сваіх падапечных, знаёміць з тым, хто будзе яе замяняць, і наказвае нікога іншага да сябе не пускаць. Дарэчы, бяспека ў работнікаў сацыяльнай службы заўсёды на першым плане. Сёлета яны працуюць ва ўмовах складанага  эпідрэжыму, выкарыстоўваць маскі і пальчаткі і па меры магчымасці сацыяльнае дыстанцыраванне. Усе, хто знаходзіцца на іх абслугоўванні, таксама карыстаюцца маскамі і дэзсродкамі.

Прафесія сацыяльнага работніка няпростая, але адна з самых неабходных. І авалодаць ёй могуць толькі людзі, здольныя эмацыянальна суперажываць, падстаўляць сваё плячо нямогламу, дзяліцца цяплом душы. Наўрад ці існуе іншая сфера дзейнасці, дзе міласэрнасць, дабрыня і эмпатыя ігралі б такую ролю.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость