Другія Магдаленаўскія чытанні на Асіповіччыне

Другія Магдаленаўскія чытанні на Асіповіччыне

Другія Магдаленаўскія чытанні, арганізаваныя гісторыка-краязнаўчым музеем з нагоды 157-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл з рода Завішаў, прайшлі 7 ліпеня ля мемарыяльнага знака на месцы яе былога маёнтка ў вёсцы Дуброва.

Невялічкі кавалак зямлі асіповіцкай сабраў не толькі аматараў паэтычнага слова — на свята завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук, старшыня Лапіцкага сельсавета Аляксандр Гарадзілаў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Асаблівай увагі ўдастоіўся пісьменнік, журналіст, кнігавыдавец, краязнаўца Віктар Хурсік, які прадставіў прысутным новую кнігу пра лёс Магдалены Радзівіл “Vale!” (“Бывайце!”— лац.).

— Гэта значная падзея ў культурным жыцці, — адкрываючы мерапрыемства, адзначыла Iрына Раманчук. — Бо ў чарговы раз падкрэсліваецца важнасць адной з задач работы мясцовай улады: сумесна з насельніцтвам захоўваць памяць пра значныя даты і людзей, якія зрабілі ўнёсак у развіццё раёна.

На здымку (злева направа): Тамара Кавальчук, Віктар Хурсік, Iрына Раманчук, Анатоль Тамашэўскі, Лёля Багдановіч, Мікалай Пісьмянкоў, Iван Бараноўскі з дачкой і Соф’я Мароз.

У каларытнай акантоўцы з народных песень у выкананні народнага ансамбля “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры мерапрыемства працягвалася выступленнямі паэтаў Асіповіччыны. Са сваёй творчасцю прысутных пазнаёмілі Лёля Багдановіч, Анатоль Тамашэўскі, Тамара Кавальчук, Соф’я Мароз, Людміла Малчанава і Тамара Пятровіч. Віктар Хурсік расказаў пра цікавыя факты з жыцця мецэнаткі, бард Андрэй Мельнікаў выканаў некалькі кампазіцый на вершы Максіма Багдановіча, а прадстаўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі выставы, прысвечаныя пані Магдалене і развіццю беларускай дзяржаўнасці ў літаратурным кантэксце.

…Грае гармонік, людзі танчаць і спяваюць, дэкламуюць вершы. Як і ў тыя часы, калі ў дубровенскім “белым доме” — тагачасным цэнтры беларускага асветніцтва — віравала жыццё.

Ганна САБЕЛА.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем