Для осиповчанина Александра Черепко 1941 год не только трагичный, но и радостный одновременно

Для осиповчанина Александра Черепко 1941 год не только трагичный, но и радостный одновременно

Дзеці вайны

Засталіся Чарапкі

Кацярына Іванова.

e.ivanova@gzt-akray.by

Для Аляксандра Чаропкі 1941 год не толькі трагічны, але і радасны адначасова. А як жа можа быць інакш, калі менавіта тады ён упершыню ўбачыў свет? Але той сустрэў яго не ветлівым сонейкам і клопатам родных, а страшнай невядомасцю.

“Ці на шчасце ты нарадзіўся, мой хлопчык?” — думала матуля, спавіваючы сваё дзіця, якое з’явілася на свет у бульбяной разоры, дзе было больш надзейна, чым там, дзе ўладарылі чужынцы.

Карміла яго зусім не па графіку, як сённяшнія матулі, а калі сын прачнецца, бо любы крык мог каштаваць жыцця. Насіла пры сабе, хаваючыся ад ворага. Аднойчы нават у прыбіральні пяцёра маладзіц разам з дзіцём умудрыліся схавацца, і фашысты не заўважылі іх. Абшукалі хату і гаспадарчыя пабудовы і нават уявіць не маглі, што ў маленькай нязграбнай будыніне на краі сялібы можа хтосьці туліцца.

…Нібы тыя лучыны, пагарэлі хаты Лучыц. Таму першым домам Аляксандра стала зямлянка. Яму, які яшчэ і на ногі трывала не паспеў стаць, не раз пагражала смерць. Пра тыя гады ведае са слоў матулі, бо сам зусім малы быў. Жанчына расказвала і пра тое, як невядомы мадзьяр выратаваў ад згубы. Дзеці раслі ва ўмовах акупацыі: часцей, чым ветлівых землякоў, бачылі ворага, замест цацак гулялі са зброяй. Так і брат Аляксандра схаваў на гарышчы пісталет, з якога яны спрабавалі страляць, пакуль дарослыя не адабралі.

Пасля вайны сям’я перавезла з хутара дзедаву хатку. У ёй і жылі. Маці працавала ў калгасе, бацька быў стрэлачнікам. Аляксандр хадзіў у школу, потым прайшоў курсы шафёраў і адправіўся на цаліну, куды ехала моладзь з усяго Савецкага Саюза. У сяле Дзям’янаўка Кустанайскай вобласці і працаваў некалькі месяцаў.

Калі вярнуўся дадому, спазніўся на ваенны прызыў, пайшоў працаваць на чыгунку памочнікам механіка машыны, якая рамантавала пуці. З-за праблем са здароўем атрымаў адтэрміноўку яшчэ на два гады і толькі потым быў прызваны ў войска.

А красуня, што паспеў пакахаць, стала цярпліва чакаць любага. Расставанне зацягнулася надоўга, бо дзяўчыну, бацька якой загінуў на фронце, дзядзька забраў у Рыгу, каб даглядала яго дзяцей. І толькі праз пяць гадоў закаханыя змаглі ўз’яднацца. У Прыбалтыцы, дзе пражывала Ніна, Аляксандру не спадабалася, і хутка маладая пара вярнулася на радзіму.

Чаропка працаваў у сельгастэхніцы, потым на прамкамбінаце. Жыў у райцэнтры. Апошнія чвэрць веку — жыхар Булгароў. Вёскі, жыхароў якой сёння можна пералічыць па пальцах. А калісьці было каля сотні чалавек, успамінае Аляксандр Фёдаравіч. І, што адметна, большасць з іх насілі прозвішча Чаропка. Тата расказваў, што за панскімі часамі ехаў праз грэблю памешчык і вёз з кірмашу гаршкі. Але здарылася нечаканае: воз перакуліўся, гаршкі разбіліся. Непадалёк ён спыніўся, а потым заснаваў сяло, жыхароў якога з-за таго выпадку сталі клікаць Чарапкамі. Так і ўтварылася прозвішча.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем