Дэпутацкі клопат. Сярод людзей і для людзей

Дэпутацкі клопат. Сярод людзей і для людзей

У Свіслач ураджэнка Ліпеня Таццяна Савіцкая пераехала амаль 20 гадоў таму: уладкавалася на працу ў сярэднюю школу. Спачатку займалася піянерскай работай, пасля заканчэння педуніверсітэта была сацыяльным педагогам. Наведванне сем’яў школьнікаў — яе прамы абавязак, таму даводзілася часам разбірацца і ў зусім недзіцячых праблемах. У гутарках з ёй бацькі вучняў пастаянна закраналі надзённыя праблемы жыцця пасёлка: педагог — чалавек адукаваны і аўтарытэтны, таму дакладна падкажа, куды лепш звярнуцца для вырашэння канкрэтных пытанняў. Савіцкая старалася дапамагчы не толькі парадай, але і справай.

deputat-Tatyana-Savitskaya

Неабыякавае стаўленне і ўвага да чужых бед прыйшліся па душы жыхарам вёскі, і ў 2010 годзе яны ўпершыню выбралі Таццяну ў сельвыканкам: чалавек, якому ўдаецца вырашаць асабістыя праблемы землякоў, напэўна, і з агульнымі справіцца. Да таго ж у жанчыны ўжо быў назапашаны вопыт адміністрацыйнай работы — некалькі гадоў працавала дырэктарам дзіцячага сада.

Калі ўвесь час знаходзішся сярод людзей, унікаеш у розныя жыццёвыя справы, абыякавым застацца немагчыма. Тым больш, што ў некаторых дробязях даволі проста разабрацца: часам дастаткова пагаварыць, растлумачыць спрэчныя моманты — і вось сітуацыя ўжо не здаецца такой патавай. Галоўнае — не баяцца “лезці не ў сваю справу”, асабліва калі “кошт пытання” — дабрабыт сям’і ці нармальныя ўзаемаадносіны суседзяў-аднавяскоўцаў, — лічыць дэпутат Таццяна Савіцкая. — Каб садзейнічаць вырашэнню міжасобасных канфліктаў, дэпутацкія паўнамоцтвы не патрэбны: дастаткова чалавечай спагады і ледзь-ледзь ведання псіхалогіі. Для тых, на каго гутаркі ўжо не дзейнічаюць, створаны саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Зразумела, да мяне, як дэпутата, звяртаюцца і з куды больш сур’ёзнымі праблемамі, ад вырашэння якіх залежыць паляпшэнне ўмоў жыцця ў нашым аграгарадку. Упэўнена, што сельскі дэпутат — не проста медыятар паміж людзьмі і ўладай. Яго задача — умець і, галоўнае, хацець разабрацца са зваротамі, якія паступаюць ад выбаршчыкаў. Не хапае паўнамоцтваў — звяртайся вышэй, стукайся ва ўсе дзверы, але дамажыся выніку. Калі за справу брацца сур’ёзна і разам, станоўчыя зрухі будуць. Напрыклад, нам з аднавяскоўцамі ўдалося вырашыць праблему з асвятленнем вуліц, на якіх раней ліхтары згасалі роўна ў поўнач, а вось дабіцца змены раскладу рэйсавых аўтобусаў, каб дабірацца ў райцэнтр на працу стала зручней, на жаль, не. Што ж, магчыма да гэтага пытання яшчэ вернемся. Злабадзённая для Свіслачы і не толькі і такая тэма, як павелічэнне колькасці бадзяжных сабак. Зараз спрабуем знайсці выхад з сітуацыі.

Сельвыканкам заўсёды надаваў шмат увагі добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Асноўнае пытанне — рацыянальнае выкарыстанне зямель. На маю думку, навесці парадак на зямлі немагчыма без павышэння культуры побыту грамадзян, у гэтым не абысціся без тлумачальнай работы сярод аднавяскоўцаў, якая павінна накіраваць іх на ўборку сваіх двароў, прыдамавых тэрыторый, грамадскіх месцаў. I вось тут адказнасць цалкам ляжыць на сельскіх дэпутатах: іх абралі самі людзі, а раз давяраюць — значыць, прыслухаюцца і зробяць усё належным чынам. Бо жыць сярод людзей і нічога не рабіць для іх — немагчыма.

У мінулым годзе Таццяна, якая зараз працуе выхавальнікам у мясцовым дзіцячым санаторыі, зноў стала дэпутатам Свіслацкага сельсавета. Ці не лепшы гэта доказ таго, што намаганні палепшыць жыццё аграгарадка, які даўно стаў для яе родным, рэальна ацэнены аднавяскоўцамі?

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость