“Чыгуначны ген” у асіповіцкіх жанчын

“Чыгуначны ген” у асіповіцкіх жанчын

Камусьці па спадчыне дастаюцца колер вачэй або валасоў, талент ці здольнасць да навук, на худы канец, хатка ў вёсцы. Але здараецца, што перадаецца і любоў да прафесіі — і ўзнікаюць працоўныя дынастыі.

У 1999 годзе школьную навуковую работу, прысвечаную свайму прадзеду Браніславу Васараўдзе — ардэнаносцу, вядомаму начальніку Асіповіцкага лакаматыўнага дэпо — вучаніца СШ № 2 Насця Барышнікава завяршыла словамі: “Пакуль я вучані-ца 11 класа. Але ўжо ў бліжэйшай будучыні збіраюся паступаць у ВНУ, якую скончылі мае бабуля і мама. Таму што хачу працягваць нашу слаўную дынастыю чыгуначнікаў”.

Сёння Анастасія — студэнтка 5 курса факультэта “Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і прадаўжальніца ў пэўнай ступені асаблівай дынастыі: па-першае, таму, што яна жаночая, па-другое, усе яе прадстаўніцы адданыя дыстанцыі сігналізацыі і сувязі транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

vasauradze-kolesnikova
Лідзія Раманаўна Васараўдзе-Калеснікава

…У 1952 годзе разам з мужам прыехала ў Асіповічы прабабуля Анастасіі — Лідзія Раманаўна Васараўдзе-Калеснікава, і яе далейшы працоўны шлях быў звязаны з работай электрамеханіка сувязі ў дыстанцыі. Яе дачка Святлана Браніславаўна Ефімовіч працягнула сямейную традыцыю — скончыла чыгуначны тэхнікум і працавала там жа электрамеханікам, інжынерам, старшым электрамеханікам. Чалавек камунікатыўны, яна пасля заканчэння ВНУ перайшла ў аддзел кадраў, а сваю тэхнічную пасаду “саступіла” дачцэ Маргарыце Барышнікавай, якая ўжо каля шасці гадоў рабіла інжынерам. Зараз Маргарыта – начальнік аддзела па вядзенні тэхналагічнай дакументацыі і пашпартызацыі і выбар працоўнага шляху лічыць шчаслівым і адзіна магчымым для сябе:

efimovich
Святлана Васільеўна Ефімовіч

— Заўсёды падабалася тэхніка. Калі вучылася ў школе, хацела стаць інжынерам-радыётэхнікам, але, відаць, кліч крыві перамог – паступіла ў Беларускі інстытут інжынераў транспарту. Электрамеханікам на наша “сямейнае прадпрыемства” прыйшла ў 1989 годзе, стала працаваць разам з маці. Iнжынерную работу многія лічаць нежаночай, але я ўпэўнена, што знайшла сваё месца. Вопыт працы бабулі і маці дапамог і спачатку, і потым. Зараз дзялюся ведамі з дачкой — нашай спадчынніцай.

Юная Анастасія лічыць сябе гуманітарыем: выдатна скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, любіць гісторыю і літаратуру. Але ўсё, звязанае з чыгункай, для яе асабліва блізкае з дзяцінства: дома дарослыя часта гаварылі аб службовых праблемах, бралі Насцю з сабой на работу. Нават “самай-самай” цацкай была маленькая чыгунка.

— Ганаруся сям’ёй, заўсёды ведала, што буду працягваць працоўную дынастыю. Не таму, што так, як камусьці можа здацца, прасцей, а таму, што інакш нельга.

baryshnikovy
Анастасія і Маргарыта Барышнікавы

Першыя курсы ў БелДУТ даліся няпроста, але цяпер, калі перайшлі да вывучэння спецпрадметаў, магу смела лічыць сябе адной з лепшых: тое, што студэнты вывучаюць толькі па падручніках, бачыла з маленства, прыходзячы да родных на працу. Нядаўна была на практыцы, назірала, як наладжваюць мікрапрацэсарную апаратуру на электрыфікаваных участках чыгункі каля Асіповічы-3. Хутка прыйду сюды ўжо з дыпломам. Задаволена, што стану працаваць там жа, дзе некалі рабілі прабабуля і бабуля, зараз — мама. Спадзяюся быць не горшай: прабабуля ў 1953 годзе была ўзнагароджана медалём “За трудовое отличие”, бабуля такім ж медалём — у 1992, потым атрымала знак “Ганаровы чыгуначнік”, а маці мае Ганаровую грамату Беларускай чыгункі. Ведаю, што чакае няпростая і вельмі адказная работа, але чамусьці ўпэўнена, што ўсё атрымаецца: у нашай сям’і “чыгуначны ген” жанчыны атрымліваюць у спадчыну…

Алена ЛЕПЛЯНIНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем