Через тернии – к ордену

Через тернии – к ордену

#Сям’я

Вольга Пархамовіч атрымала сваё імя ў гонар бабулі. І нават лёс яе чымсьці паўтарыла: таксама пяцёра дзяцей выхоўвае, хаця ў бацькоў было толькі двое — яна і сястра.

Долю жанчыны лёгкай не назавеш. І ўсё, чаго яна дасягае, робіць не дзякуючы, а насуперак, чарговы раз пацвярджаючы, што чалавек сам гаспадар свайго лёсу. Ніколі не чакае дапамогі звонку, ні на каго не ўзвальвае сваіх праблем, жыве згодна з афарызмам філосафа Рычарда Баха: “Калі табе трэба знайсці чалавека, які зможа пераадолець нават самую цяжкую бяду і зрабіць цябе шчаслівым, паглядзі ў люстэрка. Вось ён”.

Рана засталася без бацькоўскай дапамогі і падтрымкі, выжывала як магла. Не спадзявалася знайсці працу прэстыжную і з высокім заробкам: сініца ў руках у такіх выпадках больш надзейная. Да-глядала чужых дзяцей, працавала прыбіральшчыцай, афіцыянткай — ніколі марна не бавіла час. І ўмела са ўсяго здабываць урокі, рабіць правільныя высновы. Удзячная Алене Фядотавай, якая ў свой час паверыла ў яе і падтрымала, бацьку і бабулі, парадамі якіх і цяпер карыстаецца. Умее і сама сябраваць і дапамагаць. І нікога не пакіне ў бядзе, бо ведае, як няпроста бывае. Ды і за прывідамі прыгожага жыцця не гоніцца, лічыць за лепшае жыць па сродках. А сваім самым каштоўным скарбам называе дзяцей. На жаль, выхоўваць іх даводзіцца адной. Прывівае дзецям павагу да працы і пачуццё ўласнай годнасці.

6 гадоў таму сям’я атрымала кватэру, таму многія бытавыя цяжкасці, звязаныя з пераездамі і пошукамі здымных дамоў, засталіся ў мінулым, і цяпер Вольга з дзецьмі цешыцца добраўпарадкаваным жыллём.

Без справы дома не сядзіць ніхто. Хатнія абавязкі размеркаваны так, што ўсе прымаюць удзел у прыгатаванні ежы, мыцці посуду, уборцы. Старэйшая дачка, шаснаццацігадовая Святлана, наогул матуліна памочніца ва ўсіх справах. Разам з ёй Вольга закупляе асноўныя прадукты на месяц, прычым у магазін у такія дні даводзіцца наведацца не адзін раз. Разам чаруюць каля пліты. Падрастае і яшчэ адна гаспадынька — Даша, якой ужо споўнілася 10 гадоў. Сынам Сашу, Гену і Яраславу — 11, 9 і 8 гадоў адпаведна, але і яны памыюць талеркі, навядуць парадак у пакоях, пакормяць хатніх гадаванцаў. А жывёл тут любяць. Сабака, каты, залатыя рыбкі адчуваюць сябе ўтульна побач са сваімі сябрамі.

Дзеці растуць, пытанняў рознага кшталту, як і ў кожнай сям’і, зразумела, узнікае нямала, але Вольга ніколі не адчайваецца, бо ўсе яны маюць сваё рашэнне, калі глядзець на свет аптымістычна. А пазітыўным адносінам да жыцця ў яе можна павучыцца.

Кожны з рабят мае сваё захапленне. Напрыклад, дзяўчынкі займаюцца танцамі, Саша — аматар футбольных баталій. А па выхадных усе разам адпраўляюцца у басейн. А яшчэ любяць адпачынак на дачы ў суседкі Лідзіі, таксама мнагадзетнай матулі, з якой Вольга сябруе.

Любіць жанчына займацца розным рукадзеллем. Шые, вырабляе сувеніры ў тэхніках дэкупаж і ікебана, цацкі з ватных дыскаў. А Даша ў гуртках асвоіла работу з саломкай, глінай. Таму падарункі адзін аднаму робяць сваімі рукамі.

Напярэдадні Дня маці Прэзідэнт краіны падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці. Рабяты вельмі ўзрадаваліся, калі даведаліся, што ў гэтым спісе значыцца і імя іх матулі. Самай добрай, вясёлай і прыгожай, як ахарактарызавала яе дачушка Даша, якая ганарыцца, што знешне вельмі падобна на маму.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с нанимателями состоится в управлении по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Ждем всплеск тепла? Подробнее о погоде на неделю

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 августа для всех знаков зодиака

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов

25 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

25 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе проводится смотр-конкурс на лучшее благоустройство и озеленение территорий

25 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем