Человек на своем месте

Человек на своем месте

Далучае да прасторы інтэрнэту

18 гадоў працуе ў Асіповіцкім занальным вузле электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” Ігар Патапейка. Выпускнік СШ № 3 першапачаткова атрымаў спецыяльнасць электрагазазваршчыка, але юнацкае захапленне электронікай узяло верх. Менавіта яно і прывяло юнака ва ўзгаданую арганізацыю. Спачатку працаваў электраманцёрам, а з цягам часу набыў адпаведныя веды і вопыт і быў пераведзены ў электрамеханікі.
Штораніцы адпраўляецца Ігар па сваім участку, які ўключае ўвесь паўднёвы бок горада. Выяўленні няспраўнасцей, рамонт і абслугоўванне сетак, падключэнне новых паслуг — няпоўны пералік работ, ажыццяўляемых ім рэгулярна. Вялікай папулярнасцю спажыўцоў карыстаюцца інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, высакаскорасная сувязь byfly. За бесперабойнае прадастаўленне гэтых і іншых паслуг амаль тром тысячам абанентаў адказвае Ігар Міхайлавіч. І вы-праўляе няспраўнасці ці збоі, якія часам узнікаюць, часцей з-за неспрыяльных умоў надвор’я.
Актыўна вядзецца замена медных абаненцкіх ліній на валаконна-аптычныя з заменай нумароў тэлефонаў. Да гэтых работ сувязіст таксама мае дачыненне.
Наш фотааб’ектыў застаў яго каля аптычнай шафы за падключэннем аднаму з абанентаў новай паслугі.

Іна Заскевіч.
i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем