Бобруйчанка Алина Дубаневич нашла себя на Осиповщине

Бобруйчанка Алина Дубаневич нашла себя на Осиповщине

Сямейная справа Аліны

Аб перавагах жыцця ў горадзе даводзілася чуць не аднойчы. А вось вёску ў якасці прыярытэтнага месца пражывання выбіраюць апошнім часам усё больш людзі сталага веку, працоўная кніжка якіх даўно захоўваецца не ў аддзеле кадраў, а на хатняй паліцы, грамадская работа засталася ў мінулым, а мітусня горада часцей падымае ціск, чым радуе.

Але бываюць і іншыя сітуацыі. Напрыклад, бабруйчанка Аліна Дубаневіч змяніла гарадскую кватэру на вясковую, пераехаўшы на пастаяннае месца жыхарства ў Ясень. Спачатку выпускніца сельгастэхнікума ездзіла на работу ў населены пункт, а потым і зусім перабралася сюды.

Ужо 12 гадоў займаецца фінансавымі справамі мясцовага сельгаспрадпрыемства. Да лета мінулага года працавала бухгалтарам, а са жніўня ўзначаліла службу. Бухгалтарскаму ўліку прысвяцілі жыццё і дзве яе цёткі, так што можна сказаць: гэта — сямейная справа.

Шкадуе Аліна, што сістэма неаўтаматызавана, таму даводзіцца ўсе разлікі рабіць уручную. А яшчэ, што маладыя спецыялісты ў гаспадарцы не затрымліваюцца: адпрацоўваюць належны тэрмін і  — бывай, вёска! А больш за ўсё непакоіць увішную працаўніцу лёс сельгаспрадпрыемства: так хочацца, каб яно вярнула страчаныя пазіцыі!

Работа ў Аліны Іванаўны спалучана са скрупулёзнымі падлікамі і маніпуляцыямі ў суцэльным свеце лічбаў, таму пасля працоўнага дня яна з задавальненнем займаецца кулінарыяй. Асабліва любіць эксперыментаваць з прыгатаваннем салатаў. Займаецца развядзеннем кветак. А ў выхадныя дні адпраўляецца з сынам у падарожжы.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем