“Беларусь гасцінная”. “Бермудскі трохвугольнік” на Асіповіччыне

“Беларусь гасцінная”. “Бермудскі трохвугольнік” на Асіповіччыне

На “Бермудскі трохвугольнік” — без асцярогі

У гэту спякотную пару многія асіпаўчане спяшаюцца да цёплага мора, у абдымкі лагодных промняў паўднёвага сонейка. І далёка не ўсе ведаюць, што адчуць сябе ўдзельнікам марскога круіза можна і не выязджаючы за межы раёна. Замест цеплахода ці марскога лайнера ўдзельнікі падарожжа атрымаюць квіток на адзін з дзівосных плыўсродкаў — на свой выбар. Паездка будзе спакойнай, на невялікую адлегласць, і ніхто не паскардзіцца на галаўны боль ці ваніты: плынь на рацэ Свіслач непараўнальная з раз’юшанай марской. Нягледзячы на ўсю камфортнасць умоў, вы пабываеце ў… “Бермудскім трохвугольніку”. Толькі не ў Саргасавым моры, а ў  Смыку: такую назву носіць аграэкасядзіба Аляксандра Верхаводкі.

Гаспадар калісьці служыў на флоце. Палюбіў мора, жыццё на караблі. І яго захапленне марской тэматыкай знайшло трапнае ўвасабленне. І сёння ён можа запрасіць гасцей на карабель. Але будзе не матросам, а капітанам, які раскажа і пакажа шмат цікавага.

У двары сядзібы размешчана некалькі плывучых сродкаў, асобныя спушчаны на ваду. Кожны мае ўласную спецыфічную назву. Напрыклад, “Чумаход”, “Гандурас”, “Нікарагуа”, плывучы дом “Куба”. У апошнім можна нават жыць: каюты прыстасаваныя, у наяўнасці пліта і лазня, на золку з палубы можна назіраць усход сонца. Відаць яно і праз ілюмінатар.

Дарэчы, свае назвы маюць усе ўчасткі і куточкі сядзібы. Як вам, напрыклад, “Дом-2” або “Лобнае месца”? Ёсць тут “Японскае кафэ”, адкрытая веранда. Месцяцца нейкія прадметы з мінулага веку. Напрыклад, можна ўбачыць не толькі механічныя вагі, дубовыя бочкі і іншыя дробязі, але і аўтамабіль УАЗ, які нават на хаду.

Дарэчы, марская тэматыка прасочваецца ва ўсім афармленні пабудоў і інтэр’еры жылога дома — ад шпалер і расфарбоўкі сцен ды выстаў мадэлей караблёў. А яшчэ ў доме створаны зручныя пакоі, у гасцінай адпачываючыя могуць сабрацца ля каміна, каб выпіць чаю, паслухаць музыку, памузіцыраваць на піяніна ці перабраць струны гітары. Тут жа вісяць звярыныя шкуры, рукадзельныя работы.

Гаспадар расказвае, што на адпачынак прыязджаюць не толькі з райцэнтра, але і са сталіцы. Гасцілі цемнаскурыя курсанты ваеннага вучылішча, кампанія з Кувейта, масквічы, шахцёры з Данбаса. Адначасова на аграсядзібе можа размясціцца каля 30 чалавек. Летам плаваюць і загараюць, зімой катаюцца на снегаходах. Частуюцца смачнай юшкай, шашлыкамі, стравамі беларускай кухні: адпачываюць ад штодзённых бытавых клопатаў і вытворчых праблем.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем