Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы. Трое на пасту, лічачы сабаку

Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы. Трое на пасту, лічачы сабаку

Усе міліцыянеры адназначна не любяць нарады, выпадаючыя на вечар пятніцы, суботу і нядзелю. Трэба тлумачыць, чаму? Асаблівымі «прыгодамі» адрозніваюцца дні, на якія запар даводзіцца некалькі выхадных: закуска заканчваецца ў дзень першы, а алкаголь мае месца быць і на чацвёрты…

Дзяжурства групы затрымання № 2 аддзела Дэпартамента аховы прыйшлося менавіта на вечар чацвёртага — апошняга — выхаднога. У 19.00 10 студзеня ў нарад заступілі міліцыянер-вадзіцель старшы сяржант Павел Гацман, міліцыянер-кінолаг сяржант Аляксандр Тузаў і службовы сабака Джэк — у такім складзе служаць больш за год.

Па тратуарах Рабоча-Сялянскай групамі і паасобку рухаліся пешаходы: іх прысутнасць у студзеньскім снегавым змроку выдавалі толькі прывідныя водбліскі святлоадбіваючых стужак, смайлікаў і сэрцайкаў. Нечакана ў святло фар трапіла постаць чалавека, які, выпісваючы вензелі, ішоў прама па праезнай частцы. На неахайнай вопратцы нічога, што нават прыблізна нагадвала б флікер, а гэта — артыкул 18.23 Адміністрацыйнага кодэкса… Спыніўшы патрульную машыну і паведаміўшы аб правапарушэнні ў ДАІ, Гацман і Тузаў выпусцілі Джэка з багажніка, у якім перавозіцца сабака, і паклікалі правапарушальніка. Той, хістаючыся, шматслоўна пажадаў міліцыянерам… Не, не прыемнага новага года, а адпраўляцца куды далей.

Gatsman-Tuzov-i-Dzhek

Пачуўшы, што яго затрымалі да прыбыцця Дзяржаўтаінспекцыі, хуліган з нечаканым для п’янага спрытам кінуўся бегчы. Тузаў з крыкам «Стой! Пускаю сабаку! Джэк, голас!» — за ім. У руцэ ўцекача, які інстынктыўна  азірнуўся на гучны брэх нямецкай аўчаркі, Аляксандр заўважыў нож. Дагнаўшы мужчыну, які красамоўна размахваў халоднай зброяй, сяржант ззаду схапіў яго за плечы і не адпускаў, пакуль не падаспеў напарнік: удваіх паклалі бандыта, які актыўна супраціўляўся і мацюкаўся, на зямлю і надзелі наручнікі. Уціхамірыўся ён толькі тады, калі ў сантыметры ад яго раз’юшанага твара спынілася ашчэраная сабачая морда…

Неўзабаве на месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група РАУС, і пры асабістым даглядзе затрыманага ў яго быў выяўлены яшчэ адзін нож. Як высветлілася пазней, грамадзянін раней неаднаразова судзімы, у яго «паслужным спісе» забойства, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя сур’ёзныя злачынствы…

Супрацоўнікі Дэпартамента, якія затрымалі небяспечнага рэцыдывіста, прадстаўлены да заахвочвання, а службовы сабака ўжо атрымаў сваю ўзнагароду: міліцыянер-кінолаг, які паўтара года таму ўзяў на выхаванне месячнага шчанюка і выгадаваў з гуллівага пухнатага камячка сапраўднага ахоўніка — «мару» злачынцаў, пачаставаў Джэка раскошным святочным абедам. Усё правільна: ён хоць і дарослы міліцэйскі сабака, але смачнасці вельмі любіць…

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем