Асіповічы, год 2014: тыя, хто прыемна здзівіў

Асіповічы, год 2014: тыя, хто прыемна здзівіў

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Эдуард Шышко атрымаў медаль “За адвагу” праз 7 дзесяцігоддзяў пасля здзяйснення гераічнага ўчынку на фронце. Тое стала магчымым дзякуючы настойлівасці і добраму валоданню метадамі работы з архіўнымі базамі дадзеных яго дачкі — Галіны Шышко. Жанчына ўстанавіла, што баявы медаль франтавіку не быў уручаны з-за скажэння імя па бацьку пры афармленні загада аб яго ўзнагароджанні.

Калі выпадковыя прахожыя ўбачылі рыбака, што праваліўся пад тонкі лёд, то не разгубіліся і дзейнічалі найбольш эфектыўным для такога форс-мажору чынам. Яны аператыўна перадалі выратавальнікам дакладна сфармуляваныя звесткі аб крытычнай сітуацыі, і гэта дазволіла ў найкарацейшы тэрмін выцягнуць небараку з ледзяной пасткі.

Хірургі Аляксандр Сільчанка, Давід Сцепанян і Валерый Асадчы правялі першыя ў нашым раёне аперацыі па пратэзіраванні сцегнавых суставаў.

Бізнес-лэдзі Наталля Пахоменка паспрыяла колькаснаму і якаснаму росту асіповіцкай індустрыі адпачынку. Вясной яна адкрыла більярд-бар “Трон”, які працуе па ўзору еўрапейскіх пабаў, аднак мае выразны дызайн старажытнай беларускай карчмы.

Фірменныя вырабы калектыву ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”хлеб “Пажытны з семачкамі” і торт “Веста” — увайшлі ў спіс лепшых прадуктовых тавараў Рэспублікі Беларусь.

Вучань СШ № 1 Антон Рэкіш заняў II месца ў рэспубліканскім конкурсе відэарэжысёраў-аматараў “Незвычайнае кіно”. Зняты ім на відэакамеру мабільнага тэлефона кароткаметражны фільм расказаў пра прыгажосць асіповіцкай прыроды.

Вадзіцелі аўтапарка № 19 Мікалай Шчаковіч і Аляксандр Савіцкі ў складзе групы беларускіх калег былі камандзіраваны ў Сочы і перавозілі пасажыраў падчас ХХII зімовай Алімпіяды.

Ганна Майсееўна Доўгая з вёскі Тарасавічы і Аляксандра Васільеўна Бітус з Жорнаўкі адзначылі 100-гадовы юбілей. А Марыя Iванаўна Шалькевіч з Дубавога — 106 дзень нараджэння. Наша зямлячка стала самым старэйшым жыхаром Магілёўскай вобласці.

Вальшчык Дзмітрый Караткевіч бліскуча пацвердзіў узровень прафесійнага майстэрства, заняўшы першыя месцы адразу ў дзвюх дысцыплінах на чэмпіянаце па валцы лесу, які праходзіў на базе ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.

Фермер з Карытнага Iгар Чаропка разводзіць страусаў. Незвычайныя птушкі сталі не толькі адной з адметнасцей вёскі, але і своеасаблівым дапаможнікам па вывучэнні заалогіі: мясцовыя школьнікі падчас экскурсій на яго падворак “ужывую” знаёмяцца з прадстаўнікамі трапічнай фаўны.

Калектыў будаўнічага падраздзялення ДУКВП “Водаканал” здаў у эксплуатацыю малочнатаварную ферму ў СВК “Калгас “Ясень” напярэдадні 7 лістапада і, такім чынам, спрыяў адраджэнню савецкай традыцыі адзначаць свята Кастрычніцкай рэвалюцыі важкімі працоўнымі дасягненнямі.

Машыніст цеплавоза Віктар Турэц за 30 гадоў работы на чыгунцы праехаў 1 мільён кіламетраў без адзінай аварыі. Такім чынам, зямляк па службовых справах здзейсніў амаль 24 падарожжы вакол свету. А вось для Iльі Свердлікава і Таццяны Кузьміной дальнія вандроўкі на матацыкле — захапленне. Прычым настолькі глыбокае, што нават свой шлюб яны вырашылі адзначыць мотападарожжам на Каўказ. Шукальнікі рамантычных прыгод пераадолелі на спартыўна-турыстычным байку “Кавасакі” каля 6 тысяч кіламетраў.

Iмя мастака Апалінарыя Гараўскага, чые работы ўвайшлі ў залаты фонд рускага жывапісу ХIХ стагоддзя, на радзіме стала вядомым толькі ў 2014 годзе. А ён, між іншым, нарадзіўся ў нашай вёсцы Уборак і некаторыя свае работы — напрыклад, вядомую карціну “Вечар у Мінскай губерні” — напісаў у яе наваколлі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем