Асіповіччына-2013: людзі, якія прыемна здзівілі

Асіповіччына-2013: людзі, якія прыемна здзівілі

Протаіерэй айцец Васілій БЕЛАВУС правёў абрад Вадохрышча на гарадскім пляжы. Экстрэмальнае купанне было бездакорна арганізавана, таму, нягледзячы на моцны мароз, у ім прыняло ўдзел да 200 чалавек. Па словах святара, узгаданы хрысціянскі абрад будзе наладжаны і ў 2014 годзе ў тым жа месцы.

* * *

Кіраўніцтва сеткі магазінаў “Суседзі” правяло эфектную акцыю па “раскрутцы” сваіх гандлёвых кропак. На працягу чэрвеня-жніўня сярод пакупнікоў было разыграна 10 каштоўных прызоў — зліткаў золата агульнай вагой 50 грамаў.

* * *

Падчас ліквідацыі наступстваў урагана “Хаўер” у адрас дарожных і камунальных службаў было выказана мноства нараканняў за тое, што яны “празмерна марудна” расчышчаюць дарогі, хаця на самой справе людзі і тэхніка працавалі на мяжы фізічнай трываласці. Словы ўдзячнасці прагучалі толькі ад жыхароў вёскі ЗАСЯЛЕЧЧА (Вяззеўскі сельсавет). Самыя агрэсіўныя папрокі не паўплывалі на хуткасць работ, а вось памяць пра маральную падтрымку і добразычлівае разуменне сітуацыі захавалася дагэтуль.

* * *

Таццяна ГУРСКАЯ адзіная ў раёне спартсменка, якая ўсур’ёз займаецца бегам на доўгія дыстанцыі. Амаль кожны дзень яна прабягае па 20-30 кіламетраў, рэгулярна ўдзельнічае ў класічных марафонах і перыядычна адважваецца на звышмарафонскія забегі — на 100 кіламетраў. Упартая заўзятарка займаецца бегам амаль 15 гадоў, але яе прыклад так і не “заразіў” нікога з землякоў. Імунітэт да здаровага ладу жыцця?!

* * *

Вайскоўцы 51 змешанай артылерыйскай групыі 336 рэактыўнай артбрыгады перанеслі скульптуру салдата, вядомую пад уласным імем “Алёша” з былога паўночнага ваеннага гарадка ў паўднёвы. Ён быў дыхтоўна адрэстаўрыраваны, і хоць адна з вулічных скульптур, што некалі ўпрыгожвалі наш горад, не была разбурана і выкінута на сметнік. Памятаеце, як адносна нядаўна скульптурныя кампазіцыі эпохі 50-х надавалі своеасаблівую індывідуальнасць перакрыжаванням вуліц Сумчанкі і Юбілейнай (“Жанчына з боханам”), Сумчанкі і Інтэрнацыянальнай (“Жанчына з дзіцём”), стадыёна “Лакаматыў” (“Савецкі спартсмен”)?

* * *

Таццяна ІВАНОВА стала першым на Асіповіччыне вадзіцелем аўтобуса. Незвычайнае для жанчыны рабочае месца яна заняла ў адпаведнасці з праводзімай банкам развіцця краіны праграмай забеспячэння раёнаў Магілёўшчыны школьнымі аўтобусамі. Абавязковай умовай атрымання транспартнай адзінкі была менавіта наяўнасць жанчыны-шафёра ў рэгіёне.

* * *

Добрую кампанію “аўтаамазонцы” склалі падпалкоўнік міліцыі Андрэй БАБІЧ, у вольны час — заўзяты байкер, і таксіст-імправізатар Мікалай ЗАБАЎСКІ, чыя прафесіянальная “фішка” — размаўляць з кліентамі выключна рыфмаванымі сказамі.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем