Асіпаўчанка Марына Скітовіч заўсёды побач з кнігамі

Асіпаўчанка Марына Скітовіч заўсёды побач з кнігамі

Учора прайшоў Дзень бібліятэк

Жыццё з кнігай у руцэ

Колькі часу любы з нас праводзіць у бібліятэцы? “Цяжка сказаць. Забягаем зрэдку”, — тыповы адказ. А вось Марына Францаўна Скітовіч ужо 36 гадоў шторанку заходзіць у бібліятэчныя залы, парадкуе кнігі на стэлажах і з радасцю сустракае маленькіх чытачоў.

Выбар будучай прафесіі для выпускніцы школы № 1 адбыўся выпадкова. Думала аб медыцыне, тэхналогіі прыгатавання малочных прадуктаў, нечым іншым. У кола яе прафесійнай зацікаўленасці бібліятэчная справа не ўваходзіла.

Але калі разгубленая дзяўчына не магла вырашыць, з чым звязаць лёс, дапамог выпадак. Ёй прапанавалі часова папрацаваць у гарадской бібліятэцы № 1. Нечакана Марына згадзілася: гэта ж ненадоўга. Але там, у кніжным “царстве”, маладой працаўніцы спадабалася. Да таго ж, сустрэла цудоўнага чалавека, майстра сваёй справы Ларысу Здзешчыц, якая шмат дала ў плане прывіцця цікавасці да работы і прафесійнага стаўлення.

Марина Скитович

Дзіцячая аўдыторыя —самая ўдзячная

— З дзецьмі пастаянна сябе ўдасканальваю, — расказвае Марына Францаўна. — Зносіны з імі нечаму нас, дарослых, таксама вучаць. Дзякуючы сваёй рабоце, не адчуваем уласнага ўзросту. З імі нельга не заставацца маладым. Ад іх зыходзіць суцэльны пазітыў. Работа адкладае адбітак і на характар таго, хто ёю заняты. Вельмі ўдзячна лёсу, што працую менавіта з дзецьмі, кожны дзень бачу цікаўныя, дапытлівыя вочы, шчырыя ўсмешкі.

Вучні малодшых класаў прыносяць у чытальную залу свае цацкі, размалёўкі, часта падоўгу затрымліваюцца тут, ім падабаецца сама атмасфера бібліятэкі, і гэта цудоўна. Адна дзяўчынка калісьці вельмі марыла стаць бібліятэкарам, але потым нешта не склалася, па парадзе бацькоў выбрала іншы шлях. Адзін жа з калісьці самых апантаных чытачоў Дзмітрый Крупскі зараз стаў начальнікам упраўлення навукі і інавацыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі, пра яго дзейнасць бібліятэкары дазнаюцца з рэспубліканскай прэсы.

 Пра дзяцей сучасных

Любоў да друкаванага слова, як і многае іншае, закладваецца ў сям’і. Упершыню прыводзяць маленькіх чытачоў у нашу ўстанову, як правіла, бацькі. Па-рознаму яны ставяцца да кніг. Напрыклад, адна матуля папрасіла даць дзіцяці канкрэтную, зададзеную настаўнікам кнігу, безапеляцыйна заявіўшы, што толькі гэтага твора нідзе не знайшлі. Любы іншы дзіця можа пачытаць на планшэце ці камп’ютары.

Часцей жа сустракаемся з бацькамі, бабулямі, дзядулямі, якія самі любяць чытаць і прывіваюць малым цікавасць да папяровага носьбіта інфармацыі на ўласным прыкладзе.

Часцей зараз дзеці цікавяцца праграмнымі творамі, асабліва беларускімі, сучасных аўтараў, якіх не заўсёды знойдзеш у інтэрнэце.

Наогул жа, чытальная зала мае тэхнічнае начынне. Робім ксеракопіі, друкуем з электронных носьбітаў рэфераты. Вучні самі могуць папрацаваць на камп’ютары, пачытаць аўдыякнігу.

 Што было і як цяпер?

Тры дзесяцігоддзі таму ў выхадныя дні выстройвалася чарга са школьнікаў, жадаючых узяць кнігу. Нядзеля наогул была самым напружаным днём. Бібліятэка, як культурны цэнтр, збірала ўсіх навакольных дзяцей, таму бібліятэкары за дзень выдавалі не адзін дзясятак твораў. Запомніўся выпадак, калі хлопчыкі, знайшоўшы на стэлажы цікавыя кнігі, прыхоўвалі іх, каб узяць праз пару дзён, бо некаторыя кніжкі пераходзілі з рук у рукі, на паліцы іх застаць было вельмі цяжка.

Цяпер у падрастаючага пакалення больш варыянтаў атрымання інфармацыі, такога наплыву чытачоў не назіраецца, але ўсё роўна дзеці ідуць сюды, каб пагартаць часопісы ці пачытаць захапляльную прыгодніцкую гісторыю. Сучасныя шкаляры таксама маюць цікаўнасць, а кругагляд іх нават больш шырокі, чым некалі ў іх аднагодкаў.

Марына Францаўна адносіцца да тых шчаслівых людзей, хто не проста адбывае свае 8 гадзін працоўнага часу, лічачы гады да пенсіі, а працуе з задавальненнем, імкнецца да творчага росту і развіцця. Ёй хочацца, каб бібліятэка прыцягвала ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак, заклікала іх да роздуму, пошуку і здзяйсненняў. Таму садзейнічаюць цікавыя экалагічныя, краязнаўчыя, ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы.

Ладзіцца цесная сувязь з установамі адукацыі. Так, вучні СШ №№ 4, 1, 2 часта арганізавана наведваюць дзіцячую бібліятэку. Прыходзяць сюды і гімназісты, прыязджаюць школьнікі з Вязаўніцы, Дараганава, Осава, іншых населеных пунктаў. Прыводзяць і з цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзяцей-інвалідаў, якія заўсёды вельмі ўдзячныя слухачы, рады сустрэчы з кнігай. Бібліятэкары і самі наведваюцца ў школы. Наладжаны трывалыя адносіны з часопісам “Планета Сям’я”, галоўны рэдактар якога Яўген Крыцкі аргані-зоўвае паездкі сталічных школьнікаў у наш горад, а супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі знаёмяць гасцей з гісторыяй, знакамітымі мясцінамі Асіповіччыны. Неаднаразова выязджалі юныя чытачы ў аддзяленне кругласутачнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе выступалі са спектаклямі. Зносіны з ветэранамі станоўча ўплываюць і на духоўны рост дзяцей, іх адносіны да навакольных.

Дзеці зараз вельмі загружаны ўрокамі, гурткамі, рэпетытарамі, навуковай работай, лічыць Марына Францаўна, але актыўныя чытачы былі, ёсць і будуць. Нічога не можа замяніць зносіны з непаўторнай, загадкавай, вечна жывой КНІГАЙ.

Іна ЗАСКЕВІЧ.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем