Асіпаўчанін Андрэй Балтак 14 гадоў працуе на АЗЖБК

Асіпаўчанін Андрэй Балтак 14 гадоў працуе на АЗЖБК

40-гадовы асіпаўчанін Андрэй Балтак працуе аператарам пульта ўпраўлення абсталяваннем вытворчасці бетонных і жалезабетонных вырабаў АЗЖБК 14 гадоў. I за гэты час стаў высакакласным спецыялістам. А калісьці нават не думаў, што прыйдзецца звязаць жыццё з заводам, бо пасля атрымання дыплома аб базавай адукацыі вырашыў стаць заатэхнікам. Але жыццёвая сцяжынка прывяла да іншай прафесіі.

— Нездарма ж гавораць: усё, што ні робіцца — усё да лепшага, — заўважае Андрэй Iгаравіч. — На пачатку 2000-х у пошуках новага месца працы апынуўся ў ліку сезонных рабочых саліднага ў нашым горадзе завода. Спадабалася атмасфера ўзаемаадносін, канчатковы вынік працоўнага працэсу. Стараўся выконваць планавае заданне якасна, таму працаваў старанна. I, калі прапанавалі застацца на пастаяннай аснове, згадзіўся. На той момант італьянцы якраз пачалі ўсталёўваць лінію паўсухога прэсавання. Каб запусціць яе ў дзеянне, неабходна было навучыцца ўпраўляць праграмамі, што і рабіў пад кіраўніцтвам італьянца, які пастаянна напамінаў аб галоўных якасцях аператараў — уважлівасці і ўседлівасці: усё ж круціцца-верціцца, і не дай бог што-небудзь не заўважыць — падвядзеш цэлы ўчастак. Ды і добрая каардынацыя руху рук не перашкодзіць, а таксама зрокавая памяць. Атрымліваецца, што аператар, як дырыжор аркестра. Рабочае месца нельга ні на мінуту пакінуць, цалкам усю змену на пару з машынай. Што трэба ведаць? Ды многа чаго. Лінія разлічана не на адзін жа выраб. Пад кожны від прадукцыі — свая праграма. Пачынаючы новую змену, работнікі павінны быць упэўнены, што ўсё спрацуе як след. Ушчыльную кантактуем з лабараторыяй, што адказвае за стандарты выпускаемай прадукцыі, правярае на якасць. Безумоўна, бываюць і збоі — гэта ж тэхніка. З напарнікам Iгарам Дзямко стараемся іх мінімізаваць. Сярод маладых падрыхтавалі сабе дастойную змену. Цяпер каманду аператараў папоўніў Аляксандр Пярфільеў. Спадзяюся, што не падвядзе нас.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем