Асіпаўчане ў V рэспубліканскім конкурсе “Тут родныя трымаюць карані…”

Асіпаўчане ў V рэспубліканскім конкурсе “Тут родныя трымаюць карані…”

Да мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, далучыўся і часопіс “Роднае слова” — папулярнае сярод настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры выданне. Па ініцыятыве рэдакцыі прайшоў V рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані…”, і сёлета сярод пераможцаў ёсць прадстаўнікі Асіповіччыны.

У намінацыі “Турыстычныя маршруты маёй малой радзімы” прадстаўнікі СШ № 1 імя Б.М.Дзмітрыева Уладзіслаў Багдановіч і Мікіта Аксёнаў сталі ўладальнікамі Дыпломаў III ступені. Хлопцы разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Таццянай Малыхінай распрацавалі 100-кіламетровы маршрут па месцах партызанскай славы раёна.

— Часта наведваюся ў госці да бабулі, якая жыве ў Жорнаўцы і прайшла вайну, — тлумачыць Уладзіслаў. — З яе расказаў шмат даведаўся пра партызанскі рух. Тэма зацікавіла, і разам з сябрам Мікітам заняліся яе распрацоўкай. Разгарнулі карту і паводле гістарычных дадзеных склалі маршрут. На першы погляд, нічога складанага, але за гэтым стаяць дзясяткі прачытаных кніг, паездкі ў музеі, архівы і непасрэдна ў вёскі, дзе адбываліся знакавыя для партызанскага руху падзеі.

Вучаніца 11 класа Лізавета Маслава з настаўнікам геаграфіі Людмілай Лістападавай з Ялізаўскага ВПК д/с-СШ прадставілі маршрут па помніках прыроды раёна.

— Увогуле пра Асіповіччыну ў гэтым плане звестак аказалася мала, таму інфармацыю прыйшлося адшукваць у кнігах, сустракацца з мясцовымі жыхарамі і былымі працаўнікамі лясніцтваў, заказнікаў, — распавядае Людміла Мікалаеўна. — Але ўсё гэта не стала праблемай, а наадварот: мы папоўнілі свае скарбонкі новымі фактамі пра вядомыя аб’екты і цікавымі знаёмствамі.

Уладальнікамі Дыплома I ступені ў намінацыі “Край мой родны, край прыгожы” сталі прадстаўніцы Лапіцкай СШ Анастасія Няверава і Ганна Марозава. Дзяўчаты працавалі над тэмай “Прасторава-часавыя і прадметныя вобразы-сімвалы ў паэзіі Алеся Пісьмянкова”.

— Паўдзельнічаць у конкурсе прапанавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Канстанцінаўна Пісьмянкова, — расказвае Анастасія. — Прапанаваная тэма работы падалася цікавай, таму адразу згадзіліся. Улічваючы, што сёння не існуе грунтоўных даследаванняў, прысвечаных творчасці паэта, прыемна было адчуваць сябе ў некай ступені наватарамі. Цікавасць падмацоўвала і тое, што Алесь Уладзіміравіч — старэйшы брат дырэктара нашай школы. I нельга было не выкарыс-таць шанц даведацца пра пахо-джанне некаторых вобразаў з першых вуснаў. Увесь працэс падрыхтоўкі раздзяліўся на 2 этапы: вывучэнне біяграфіі творцы і ўстанаўленне колькасных паказчыкаў прасторава-часавых і прадметных вобразаў-сімвалаў. Матэматычнай часткай — падлікам — займалася Ганна, а ўжо сабраць гэта ў адно цэлае і прааналізаваць стала маёй задачай. Падчас напісання работы вялікіх складанасцей не ўзнікла, а вось на абароне было інакш. У час правядзення раённага этапу Аня паехала ў лагер, таму прадстаўляць работу прыйшлося мне. Нягледзячы на хваляванне, усё атрымалася і праект заняў другое месца. У наступным, абласным этапе таксама ўсё атрымалася на вышэйшым узроўні.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем