Асіпаўчане галасуюць за Беларусь

Асіпаўчане галасуюць за Беларусь

Уладзімір Роўбель, ветэран працы. Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна:

— На сваім вяку пабачыў рознае і хачу сказаць, што зараз мы жывём добра: было б толькі жаданне працаваць. Важна берагчы тое, што маем, і прымнажаць яго. На самай справе ў жыцці ўсё проста: каб атрымаць хлеб, трэба яго спачатку пасеяць — а як інакш? Пайду на выбары, каб прагаласаваць за ўмацаванне існуючай стабільнасці. Перажываю за лёс гаспадарак, якім аддаў шмат гадоў працы, за ўвесь раён — тут нарадзіўся і вырас. Веру, што і заўтрашні дзень будзе для ўсіх нас светлым і шчаслівым.

Надзея Брыткевіч, буртаўкладчык Асіповіцкага буракапрыёмнага пункта Слуцкага цукроварафінаднага камбіната:

—   Удзельнічаць у выбарах — добрая магчымасць выказаць свой пункт гледжання. Не раздзяляю пазіцыю тых, хто адмаўляецца ісці на выбарчы ўчастак: маўляў, адзін голас усё роўна нічога не значыць. Якраз з мільёнаў асобных галасоў і складаецца агульны вынік!

Мікалай Гоман, ваенны камісар раёна:

— Iду на выбары, каб у Беларусі і далей быў парадак, мір-спакой, развіццё і рух наперад. Калі жадаем і далей жыць у цыві-лізаванай краіне, то і да свайго грамадзянскага абавязку таксама павінны ставіцца з усёй адказнасцю.

Алена Бізунок, настаўніца Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа:

— Пытанне, ісці на выбары ці не, у нашай сям’і ніколі не стаяла: матуля Валянціна Людвігаўна заўсёды была задзейнічана ў падрыхтоўцы да гэтай палітычнай падзеі, уваходзіла ў склад участковых камісій. Для ўсіх нас выбары — дзень асаблівай важнасці, такія адносіны перанесла ўжо і ў сваю сям’ю. Разам з мужам абавязкова прагаласуем за абраных кандыдатаў. Як педагог, лічу, што настаўнікі павінны заўсёды займаць актыўную пазіцыю: хто, калі не мы, навучыць дзяцей адказнасці за сваю будучыню?

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем