Асіпаўчаніну Дзмітрыю Фёдараву дапамагае вопыт

Асіпаўчанін Дзмітрый Фёдараў працуе майстрам участка палівападачы Асіповіцкай міні-ЦЭЦ Бабруйскіх цеплавых сетак унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Магілёўэнерга”. У яго падпарадкаванні каманда з 10 рабочых, для якіх служыць прыкладам ва ўсім: прафесіянал сваёй справы і добры таварыш. Але на плячах гэтага чалавека ляжыць і яшчэ адзін абавязак — дэпутацкі. I як дэпутат райсавета ў адказе за лёсы яшчэ тысячы чалавек, якія прагаласавалі за яго падчас апошніх выбараў.

— Асабіста для мяне гэта дэпутацкае скліканне не першае, — гаворыць Дзмітрый Канстанцінавіч. — Гадоў 20 быў народным выбраннікам у савецкі час. Атрыманыя тады ўрокі якраз дарэчы. Прайсці праз некалькі выбарчых кампаній, удзельнічаць у рабоце райсавета, несці адказнасць перад землякамі за свае дзеянні і ўчынкі — дарагога каштуе. Безумоўна, калі калектыў прапанаваў на сходзе па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты маю кандыдатуру, прыйшлося падумаць,  узважыць усе “за” і “супраць”, каб пасля не было сорамна, што не апраўдаў іх надзей. Балаціраваўся па Фрунзенскай акрузе № 13, якая ўключае ў сябе мікрараён “Чаромушкі”, частку вуліцы Дзяржынскага.

— З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі?

— У асноўным праблемы тычацца добраўпарадкавання вуліц, дарог. Жыхароў Чаромушак ужо не адзін год хвалюе пытанне водаадвядзення. У некага не ладзіцца з суседзямі, мужам ці жонкай, дзецьмі. Камусьці трэба растлумачыць прававыя моманты. Прыём наведвальнікаў вяду 2 разы ў месяц у інтэрнаце “Райсэрвіса”. Але часцей за ўсё бывае, што людзі звяртаюцца проста на вуліцы. Iншы раз дастаткова чалавека выслухаць, даць дзельную параду, кансультацыю — і праблема знікае. Такія паўсядзённыя зносіны не дазваляюць дэпутату трымацца ўбаку ад жыцця людзей з яго радасцямі і бядой, са штодзённымі клопатамі. Калі ўсё ведаеш знутры, хутчэй знойдзеш адказ на ўзнікшае пытанне.

— Што дае народнаму выбранніку ўдзел у грамадскай рабоце?

— Збліжае з людзьмі. Мяняюцца адносіны да тых ці іншых праблем, якія пачынаеш успрымаць не так, як раней, калі быў проста абывацелем, інакш асэнсоўваеш тое, што адбываецца вакол. Становішся больш адказным і ініцыятыўным.

— Як ацэньваеце работу дэпутацкага корпуса раёна?

— Гэта дзеяздольная каманда. Ёй па плячы вырашэнне многіх злабадзённых праблем. Менавіта дэпутаты даносяць да выканаўчай улады найбольш важныя пытанні, якія вылучаюцца выбраннікамі. Кожная праблемная сітуацыя бярэцца пад кантроль, у выніку па многіх пытаннях прымаюцца станоўчыя рашэнні. Сесіі праводзяца рэгулярна. Дэпутацкі корпус максімальна прымае ўдзел у прыняцці важных для горада і раёна рашэнняў. Кожны ж з нас адказвае за работу канкрэтнай камісіі. Мне, напрыклад, даверылі адказваць за пытанні сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

— Што, на Вашу думку, галоўнае ў дзейнасці дэпутата?

— Немалаважнае ўменне — арганізаваць людзей, растлумачыць ім абавязкі, бо, на жаль, многія прывыклі да ўтрыманства і лічаць, што мясцовая ўлада павінна вырашаць іх бытавыя пытанні. Дэпутат павінен умець слухаць, пераконваць выбаршчыкаў. Гэта дазволіць своечасова рэагаваць і вырашаць вострыя пытанні, а галоўнае — пазітыўна адаб’ецца на ўзроўні і якасці жыцця людзей, якое пастаянна ўносіць свае карэктывы. I тое, што яшчэ ўчора было першачарговым, сёння патрабуе вызначэння новых падыходаў. Але ў рабоце з насельніцтвам нельга выпрацаваць адзіны сцэнарый для вырашэння праблем, бо кожны чалавек індывідуальны і патрабуе асаблівага падыходу, і гэта трэба разумець і ўлічваць у працы.

Гутарыла Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем