Асіпаўчанка Дар’я Моцевіч — пераможца VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі”

Асіпаўчанка Дар’я Моцевіч — пераможца VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі”

2019 год аказаўся запамінальным для выхаванкі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’і Моцевіч.

Яна стала пераможцай VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” ў сярэдняй узроставай групе ў намінацыі “Спадчына. Салісты”. Юная таленавітная зямлячка, ня-гледзячы на складанасці спаборніцкіх умоў і жорст-кую канкурэнцыю, дайшла да фіналу, дзе і прадставіла на суд высокапрафесійнага журы песню асіповіцкіх аўтараў Анатоля Тамашэўскага і Віктара Шышкаўца “Прыязджайце ў госці”, напісаную некалькі дзясяткаў гадоў таму. Пранікнёны тэкст пра родныя Асіповічы, выдатнае кампазітарскае рашэнне і віртуознае, па-сапраўднаму артыстычнае выкананне — усё разам і прынесла заслужанае 3 месца. А яшчэ гэты поспех — вынік 10-гадовай настойлівай работы адоранага педагога Таццяны Салімон, самой Дашы і яе бацькоў.

Удача ўсміхнулася спявачцы і яшчэ ў адным праекце: якраз напярэдадні Новага года прыйшла прыемная навіна — Дар’я Моцевіч стала стыпендыятам спецфонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі, прычым упершыню ў гісторыі РЦТДіМ, чым калектыў установы дадатковай адукацыі вельмі ганарыцца і ўпэўнены, што наперадзе выхаванку чакаюць новыя перамогі і здзяйсненні.

У ролі Дзеда Мароза — паэт Анатоль Тамашэўскі, Снягуркі — Дар’я Моцевіч

Прыемна таксама і тое, што словы песні, якая кранае лірызмам і пачуццём любові да роднага краю, належаць чалавеку, з якім юная асіпаўчанка добра знаёма, бо жывуць непадалёк. А паколькі пад Новы год прынята падсумоўваць вынікі адыходзячага і віншаваць сяброў з любімымі святамі, то чаму б не зрабіць гэта крэатыўна? Таму абодва апрануліся ў касцюмы любімых персанажаў, пажадалі адзін аднаму поспехаў у творчасці і сфатаграфаваліся на памяць.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость