Ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” з Асіповіччыны ўдзельнічаў у Днях культуры Беларусі ў Омску

Ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” з Асіповіччыны ўдзельнічаў у Днях культуры Беларусі ў Омску

Гасціннасць сяброў

Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках Дня Расіі. Разам з беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Омскія беларусы” нашы самадзейныя артысты выступілі ў Сібірскім культурным цэнтры. Нацыянальны каларыт яны прадэманстравалі падчас урачыстага шэсця па вуліцах горада, а таксама парадавалі мясцовых жыхароў талентам на адкрытых сцэнічных пляцоўках. А яшчэ асі-паўчане падарылі омскім беларусам сцяг і герб нашай краіны і 10 камплектаў нацыянальнага адзення, перададзеных ад імя Міністэрства культуры.

Па словах кіраўніка “Су- зор’я” Наталлі Еўдакімовіч, сустрэлі амчане іх гасцінна, цёпла прымалі песні і танцы ў выкананні калектыву, пазнаёмілі з горадам, расказалі, як жывуць. Па ўсім было відаць, што яны любяць беларускую культуру, добра знаёмы з рэпертуарам знакамітых “Песняроў”, ахвотна пяюць і танчаць тую ж “Лявоніху”. Паездка прынесла многа станоўчых эмоцый, узбагаціла духоўна, падарыла новых сяброў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем