Александр Ляшенко: «Процент сдачи на категорию В — 60-70%»

Александр Ляшенко: «Процент сдачи на категорию В — 60-70%»

Аўтамабіліст? Настаўнік!

Адно з найбольш папулярных месцаў навучання будучых вадзіцеляў — аўташкола ДТСААФ. Існуе яна ўжо 51 год, і на працягу 33 з іх тут працуе сённяшні кіраўнік Аляксандр Ляшэнка — «аўтабацька» шматлікіх асіповіцкіх вадзіцеляў-аматараў і прафесіяналаў.

— За ўвесь час існавання аўташколы падрыхтавалі каля 30 тысяч курсантаў. Зразумела, у розны час іх колькасць вар’іравалася. Напрыклад, пік прыйшоўся на 1987-1990 гады. А вось ў 90-я крызіс не абмінуў, вельмі мала курсантаў было, — успамінае Аляксандр Ільіч. — Галоўная адметнасць нашага часу ў тым, што раней 90% курсантаў былі мужчынскага полу, а зараз усё наадварот. Ёсць і не зусім добрая рыса: менш сталі імкнуцца паўнацэнна атрымаць веды. Але гэта ўласціва ў асноўным самым юным навучэнцам, старэйшыя больш свядома ідуць за “правамі”.

У апошні час рыхтуем каля 120 вадзіцеляў катэгорыі «В» у год, амаль столькі ж — «С», а яшчэ па паўсотні тых, хто плануе ездзіць на аўтацягніках і газабалонных аўтамабілях. Працэнт здачы з першай спробы на «В» —  60-70%, астатнія — амаль 100%. З гэтага года вучым упраўляць і матацыклам. Разам са мной тэорыю курсантам выкладаюць Аляксандр Дарафейчык і Віталь Іваноў, а практычныя веды даюць Канстанцін Джулай, Аляксей Астравух, Віктар Сцяпанаў, Сяргей Вароніч і Станіслаў Убейконь. Нядаўна абнавіўся і спіс вучэбных аўто: летась набылі «Рэно Логан», сёлета — «Фальксваген Пола». Таксама «на варце» два «Дэу»: «Нэксія» і «Маціз».

Цікава, што калісьці і сам вучыўся менавіта ў на-шай аўташколе — мабыць, гэта лёс. За рулём ажно с 1974 года. Даводзілася ездзіць на розных аўто, але зараз у якасці асабістага аўтамабіля абраў «Хёндай Крэта».

Напрыканцы верасня Аляксандр Ляшэнка атрымаў Грамату за шматгадовую бездакорную працу і высокі прафесіяналізм ад кіраўніка абласной структуры ДТСААФ Аляксандра Мазура. І гэта — відавочны паказчык таго, як цесна і плённа могуць пераплесціся жыццё і аўтамабілі.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость